Беларуская "Флейта" атрымала новы калібр 122-мм

© Photo : Госвоенпром РБРСЗА "Флейта"
РСЗА Флейта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэактыўная сістэма залпавага агню беларускай вытворчасці атрымала найноўшую мадыфікацыю, якая павялічыла яе агнявую моц.

МІНСК, 11 сту – Sputnik. РСЗА "Флейта" атрымала новы варыянт пускавой устаноўкі, абсталяванай 16 накіравальнікамі калібра 122-мм, гаворыцца на афіцыйнай старонцы прадпрыемства "Белспецзнештэхніка" (БСЗТ) у Facebook.

Цяжкі транспартны верталёт Мі-26 - Sputnik Беларусь
Сапраўдны верталёт Мі-26: "Ваенгандаль" распрадае ваенна-паветраную тэхніку

Беларускія збройнікі адзначылі, што далёкасць стральбы рэактыўных снарадаў новага варыянта ўстаноўкі складае каля 40 кіламетраў.

У мінулым годзе на калегіі Дзяржкамваенпрама ў беларускай сталіцы прэзентавалі РСЗА "Флейта" з 80 накіравальнікамі для НАР С-8 (калібр 80-мм). Падрыхтоўка да залпу ў рэактыўнай сістэме залпавага агню займае ўсяго 30 секунд.

"Дзякуючы высокай аўтаматызацыі працэсаў кіравання, баявая машына РСЗА "Флейта" 80 - 122 здольная весці стральбу аўтаномна на аснове дадзеных па цэлях, уведзеных камандзірам", - адзначылі ў БСЗТ.

У мінулым годзе разлік РСЗА "Флейта" прыняў удзел ва ўрачыстым парадзе, прысвечаным 75-ай гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Мінску.

Стужка навiн
0