Які сёння дзень: 1 лютага 2021 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯкі сёння дзень: 1 лютага
Які сёння дзень: 1 лютага  - Sputnik Беларусь, 1920, 01.02.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца трыццаць другім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 333 дні.
Якія падзеі адбыліся 1 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 лютага

  • У 1411 годзе быў заключаны Торуньскі мір, якім скончылася Вялікая вайна (1409-1411) Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.
  • У 1717 годзе ў Рэчы Паспалітай адбылася паседжанне аднадзённага "Нямога сейма", які абмежаваў уладу караля і пашырыў правы шляхты
  • У 1863 годзе выйшаў зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале з К. Каліноўскім да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу.
  • У 1919 годзе пачаліся рэгулярныя заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі.
  • У 1951 годзе быў заснаваны Кангрэс беларусаў Амерыкі.
  • У 2005 годзе пачаў вяшчанне тэлеканал "Беларусь-ТБ".

Хто нарадзіўся 1 лютага

  • 1811 год: Рамуальд Зянкевіч, беларускі этнограф, педагог.
  • 1913 год: Сяргей Прытыцкі, беларускі палітычны дзеяч.
  • 1913 год: Антон Алешка, беларускі пісьменнік.
  • 1931 год: Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Кларк Гейбл і першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын.

1 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Макарыя Вялікага. У народзе яго лічаць дарадцай і лекарам. У гэты дзень жанчыны хадзілі да траўніц, каб узяць у іх лекавыя зёлкі. Іх заварвалі кіпенем і для смаку дадавалі мёд.
Па надвор'ю ў гэты дзень даведваліся, калі прыйдзе вясна. Калі дзень ясны або адліга, вясна будзе ранняя. Завея, наадварот, сведчыць пра тое, што снег будзе яшчэ ляжаць у марце.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала