ДПК: дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі спрабавалі з Балтыі

© Sputnik Василий СемашкоЛітоўская мяжа
Літоўская мяжа - Sputnik Беларусь, 1920, 02.02.2021
У рэспубліцы, на думку кіраўніка ДПК, хацелі дэстабілізаваць сітуацыю з боку прыбалтыйскага напрамку, але гэтая спроба не ўдалася.

МІНСК, 2 лют – Sputnik. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі ў другім паўгоддзі 2020-га не пусціў у краіну некалькі тысяч чалавек, распавёў кіраўнік ведамства Анатоль Лапо ў эфіры тэлеканала АНТ.

Паводле яго слоў, гэтыя людзі ехалі ў рэспубліку "з рознымі намерамі".

"Мінулы год быў асаблівым. Гэта спачатку пандэмія, потым яшчэ абстаноўка ўнутраная. Мы адчувалі ціск звонку", - адзначыў Лапо.

Ён таксама адзначыў, што ў рэспубліцы была спроба дэстабілізацыі абстаноўкі на прыбалтыйскім кірунку.

"Гэты знакаміты "ланцуг", мы гэтага не дапусцілі", - распавёў кіраўнік ДПК Беларусі.

Пры гэтым Лапо адзначыў, што на дзяржаўных рубяжах увесь час асаблівая сітуацыя, нават у пандэмію, а межы з-за каронавіруса Беларусь не зачыняла. "Мы на другім этапе пандэміі проста абмежавалі рух асобных катэгорый грамадзян. Грузавыя транспартныя сродкі як рухаліся, так і рухаюцца", - рэзюмаваў Лапо.

Ланцуг салідарнасці

Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці - Sputnik Беларусь, 1920, 30.01.2021
Лукашэнка: я ў сваёй краіне абсалютна нікога не баюся
У канцы жніўня 2020 года Літве ў знак салідарнасці з жыхарамі Беларусі, якія выступаюць за перамены, прайшла акцыя "Шлях свабоды". Ланцуг людзей працягнуўся ад Вільнюса да мяжы з Беларуссю. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 50 тысяч чалавек. Сярод іх былі прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа, а таксама былыя лідэры дзяржавы Даля Грыбаускайтэ і Валдас Адамкус.

"Шлях свабоды" прымеркавалі да 31-й гадавіны "Балтыйскага шляху" - 23 жніўня 1989 года два мільёны жыхароў Літвы, Латвіі і Эстоніі сталі ў 670-кіламетровы жывы ланцуг ад Вільні праз Рыгу і да Таліна ў падтрымку незалежнасці краін Балтыі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі