Да -25: на выхадных у Беларусь прыйдуць моцныя маразы

CC0 / Pixabay / Franz26 / Зімовы лес, архіўны фотаздымак
Зімовы лес, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 02.02.2021
У першай палове тыдня будзе адносна цёпла, а з чацвярга - моцныя замаразкі, мокры снег, паведамляюць сіноптыкі.

МІНСК, 2 лют – Sputnik. У Беларусі на гэтым тыдні будзе пераменлівае надвор'е. Але, як паведамляюць сіноптыкі Белгідрамета, да серады ў дзённы час сутак будзе адносна цёпла.

Так ў аўторак, 2 лютага, днём –3 ... –9°C, па паўднёвым захадзе –2 ... +1°C. Чакаеццца невялікі снег. Раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У сераду, 3 лютага, часам пройдзе снег, мокры снег, дождж. Раніцай туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, днём - паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад 0°C па паўднёвым захадзе да –10°C па ўсходзе краіны, максімальная днём –3 ... +4°C, па паўднёвым захадзе да +5°C.

У чацвер, 4 лютага, у паўднёвай частцы краіны –4 ... +3°C, у паўночных раёнах –5 ... –9°C, ноччу па Віцебскай вобласці да –12°C. Часам снег, мокры снег, па поўдні з дажджом. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Лес узімку - Sputnik Беларусь, 1920, 01.02.2021
Лукашэнка: ёсць прырода - ёсць жыццё

У пятніцу, 5 лютага, –10 ... –15°C ноччу, пры праясненнях да –18°C, па поўдні –7 ... –9°C, днём –6 ... –13°C, па поўдні –4 ... –5°C. Па паўднёвым усходзе пройдзе кароткачасовы снег, мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У суботу, 6 лютага, ноччу –13 ... –20°C, месцамі да –23°C, па паўднёвым захадзе –7 ... –12°C, днём –7 ... –14°C, па паўднёвым захадзе –4 ... –6°C. Без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У нядзелю, 7 лютага, ноччу слупок тэрмометра апусціцца да –15 ... –22°C, месцамі –23 ... –25°C, па паўднёвым захадзе –8 ... –14°C, днём –7 ... –14°C, па паўднёвым захадзе –4 ... –6°C. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па паўднёвым захадзе магчымы кароткачасовы снег, слабая мяцеліца.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі