Які сёння дзень: 7 лютага 2021 года

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЗіма ў садзе
Зіма ў садзе - Sputnik Беларусь, 1920, 07.02.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 327 дзён.
Якія падзеі адбыліся 7 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 лютага

  • У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Лаосам.

Хто нарадзіўся 7 лютага

  • 1546 год: Фёдар Еўлашоўскі, беларускі палітык і пісьменнік-мемуарыст.
  • 1881 год: Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліёграф, адзін з аўтараў "Нашай Нівы".
  • 1901 год: Вера Пола, народная артыстка Беларусі.
  • 1926 год: Анатоль Фядосік, беларускі фалькларыст.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі гуманіст Томас Мор і брытанскі пісьменнік Чарльз Дыкенс.

7 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Грыгорыя Багаслова.
У гэты дзень нашы продкі дзякавалі адзін аднаму за добрыя ўчынкі, таксама імкнуліся зрабіць нешта добрае самі. Прычым хваліцца ўласнымі справамі было неветліва, лічылася, што Бог і так бачыць добрыя ўчынкі.
Калі 7 лютага ідзе моцны снег, наступная восень будзе ранняя. Па надвор'ю ў другой палове дня можна меркаваць пра другую палову зімы.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала