Які сёння дзень: 8 лютага 2021 года

© Sputnik / Игорь Агеенко / Перайсці ў фотабанкЯкі сёння дзень: 8 лютага
Які сёння дзень: 8 лютага - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца трыццаць дзявятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 326 дзён.
Якія падзеі адбыліся 8 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 лютага

  • У 1863 годзе міністр замежных спраў Расіі і генерал-ад'ятант караля Прусіі падпісалі канвенцыю аб узаемадапамозе ў барацьбе супраць паўстанцаў у Польшчы, Літве і Беларусі.

Хто нарадзіўся 8 лютага

  • 1810 год: Іван Хруцкі, беларускі мастак.
  • 1886 год: Васіль Дружчыц, беларускі гісторык.
  • 1889 год: Фёдар Турук, беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.
  • 1893 год: Антон Неманцэвіч, каталіцкі святар, беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч.
  • 1921 год: Іван Мележ, беларускі пісьменнік.
  • 1929 год: Леанід Лыч, беларускі гісторык.
  • 1947 год: Міхась Кенька, беларускі літаратуразнавец, перакладчык.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік-фантаст Жуль Верн, расійскі хімік Дзмітрый Мендзялееў і амерыканская актрыса Лана Цёрнер.

8 лютага ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Фёдара Студзіта.
У народзе казалі: "Фёдар Студзіт зямлю студзіць". У гэты дзень для іменіннікаў варылі гарохавую кашу. Верылі, што калі он яе з'есць, будзе здаровы ўвесь наступны год.
Калі ў небе бачылі бледны месяц, гэта прадвяшчала снегапад. Чысты захад гаворыў пра надыход халадоў.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала