Лукашэнка: трэба вытрымаць гэты год

© Photo : Пресс-служба президента РБСустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Кухаравым
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Кухаравым - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2021
Падпісацца
Беларускі лідэр падчас сустрэчы з мэрам Мінска заявіў, што 2021 год, з улікам знешніх фактараў, будзе няпростым.

МІНСК, 9 лют – Sputnik. Складаны 2021 год - гэта галоўнае, што будзе гнесці беларускія ўлады, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з мэрам Мінска Уладзіміраў Кухаравым.

Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў з мэрам сітуацыю ў сталіцы. Прэзідэнт пацікавіўся, якія ўрокі кіраўніцтва Мінгарвыканкама вынесла для сябе пасля падзей другой паловы мінулага года.

Акцыі пратэстаў нанеслі шкоду маёмасці Мінска, адзначыў Лукашэнка. "Ці кампенсавалі яны гораду тое, што зламалі? Ці кампенсавалі яны гэтыя свае дзеянні? Гэта ж грошай варта было ўсё аднаўляць. Таму тут спуску ніякага не павінна быць", - звярнуўся да Кухараву прэзідэнт.

Год будзе няпростым

"Нам трэба ў што б там ні стала вытрымаць гэты год. Будзе год няпросты, цяжкі год - гэта галоўнае, што будзе гнесці над намі", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Беларускі лідэр дадаў, што складанасці будуць абумоўлены знешнімі фактарамі.

"Вам няпроста будзе працаваць у Мінску, таму што ў гэтым годзе ціск на ўлады Мінска будзе вельмі сур'ёзны. Каб Мінск быў у парадку", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Зрабіць Мінск ідэальным

У гэтай пяцігодцы трэба не проста захаваць сталіцу, якая падабаецца шматлікім прыезджым, задача - зрабіць горад ідэальным. Лукашэнка адзначыў, што ў Мінску можна добра жыць і адпачываць, горад "не падзелены бандытамі на кавалкі" і не забудаваны "нейкай нерухомасцю".

Пытанне забудовы сталіцы прэзідэнт выдзеліў асабліва. Неабходна наводзіць парадак, каб нерухомасць у цэнтры горада прыносіла грошы ў бюджэт, адзначыў ён.

Пратэсты ў Мінску, дзень 2 - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2021
Заплаціць за шкоду: з удзельнікаў пратэстаў у Мінску спагналі каля 1 млн рублёў

"Дапусцім, раён плошчы Якуба Коласа - гэтыя аб'екты. Мы дамаўляліся, што навядзем там парадак. Гэта ж цэнтр горада, і парадак там трэба наводзіць", - падкрэсліў прэзідэнт.

Акрамя таго, Лукашэнка звярнуў увагу на памяшканні завода "Гарызонт", які ён наведаў у студзені. "Вы там, я ведаю, плануеце абаперціся на інавацыйныя праекты. Значыць, там сапраўды павінны працаваць, офісы павінны быць, нават вытворчасці - самыя інавацыйныя, самыя прасунутыя", - сказаў прэзідэнт.

"І водная роўнядзь, і паркі, і жыллё, і для працы месцы ёсць - чысты прыгожы горад. І нам яго не проста трэба захаваць, пачынаючы з гэтага года. У гэтай пяцігодцы Мінск трэба зрабіць ўзорна ідэальным", - заявіў беларускі лідэр.

Не хапае арганізацыі

Уборка снегу ў горадзе - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2021
Лукашэнка пра ўборку снегу: людзей трэба арганізаваць
Прэзідэнт даручыў Кухараву арганізаваць людзей для уборкі снегу ў сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я ў краіне ў цэлым і ў сталіцы ў прыватнасці. Пасля чаго ён адзначыў, што арганізацыі не хапае і па іншых напрамках.

"Тут трэба жорстка: сказаў, даручыў - увечары праверыў. Зрабіў, не зрабіў - адказвай. Не трэба размаўляць, распавядаць нешта лішняе. Толькі так мы можам ўтрымаць Мінск на тым высокім узроўні, на якім мы сёння знаходзімся", - упэўнены Лукашэнка .

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0