Які сёння дзень: 9 лютага 2021 года

© Sputnik / Дмитрий ГаткевичЁлка пад снегам
Ёлка пад снегам - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца саракавым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 325 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень стаматолага. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 лютага

  • У 1550 годзе быў заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум, які ў 1578 годзе прывілеем караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя быў пераўтвораны ў Віленскі універсітэт.
  • У 1667 годзе адбылося падпісанне Андрусаўскага перамір’я між Масковіяй і Рэччу Паспалітай, згодна з якім апошняя страціла Смаленскія землі і Левабярэжную Украіну.
  • У 1852 годзе ў Мінску ў Гарадскім тэатры адбылася прэм'ера спектакля паводле п'есы В. Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка".

Хто нарадзіўся 9 лютага

  • 1547 год: Крыштоф Радзівіл Пярун, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ.
  • 1946 год: Эдуард Барысавіч Зарыцкі, беларускі кампазітар.
  • 1960 год: Міхась Казлоўскі, беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.
Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Васіль Жукоўскі і савецкі рэжысёр Усевалад Мейерхольд.

9 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Іаана Златавуста. Яму маліліся аб дапамозе ў адчаі і настаўленні.
Таксама 9 лютага імкнуліся добра пратапіць печ. Гэты дзень лічыўся добрым і для замоў ад зубнога болю.
Калі месяц у гэты дзень белы, будзе холадна, ружаваты – будзе моцны вецер. Калі шкло запацела, хутка адліга.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала