Лукашэнка паабяцаў аднавіць Купалаўскі тэатр

© Photo : пресс-служба президента БеларусиЛукашэнка ў тэатры Янкі Купалы
Лукашэнка ў тэатры Янкі Купалы - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2021
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы не змог пачаць тэатральны сезон у 2020 годзе пасля звальнення большай часткі трупы і яго дырэктара.

МІНСК, 21 лют – Sputnik. Гэты тэатр з'яўляецца здабыткам народа, пра гэта заявіў беларускі лідэр напярэдадні пад час размовы з акцёрамі Купалаўскага тэатра.

У жніўні 2020 года з пасады дырэктара галоўнага драматычнага тэатра рэспублікі быў звольнены Павел Латушка. Пасля таго, як патрабаванне трупы тэатра аб аднаўленні яго на пасадзе не было задаволена, большая частка акцёраў звольнілася.

У выніку з Купалаўскага тэатра сышлі больш за 60 супрацоўнікаў, сярод якіх Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, мастацкі кіраўнік і рэжысёр Мікалай Пінігін, народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, вядучы акцёр і рэжысёр Павел Харланчук.

Цяпер творчы калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, калі верыць інфармацыі на афіцыйным сайце, складаецца з 10 акцёраў. Новым дырэктарам тэатра ў студзені быў прызначаны Аляксандр Шастакоў, які раней працаваў на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.

Аднавілі спектакль

Павел Латушка ля ўваходу ў Купалаўскі тэатр - Sputnik Беларусь, 1920, 18.01.2021
Генпракуратура Беларусі будзе шукаць Паўла Латушку праз Інтэрпол
Аляксандр Лукашэнка ў пачатку свайго наведвання Купалаўскага тэатра заслухаў даклад міністра культуры Анатоля Маркевіча, які распавёў аб становішчы спраў на месцы, а таксама пра спектакль "Паўлінка".

"Значыць, у 2020 годзе мы загубілі гэты спектакль і зноў яго аднавілі? Цалкам? Не горш, чым было?" - задаў кіраўнік дзяржавы пытанне.

У сваю чаргу міністр культуры адрапартаваў, што пастаноўка, на яго думку, стала "нават лепш". Цяпер у спектаклі гуляюць не толькі акцёры тэатра, але і студэнты БДУКМ і БДАМ.

Тэатр - здабытак народа

Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка асабіста назіраў за рэпетыцыяй трупы, якая задзейнічана ў "Паўлінцы", а потым павіншаваў з днём нараджэння народных артыстаў Беларусі Вольгу Няфёдаву і Генадзя Аўсяннікава і пагутарыў з акцёрамі.

"Абавязкова адновім працу тэатра. Ён не можа быць страчаны. Гэта здабытак нашага народа", - цытуе кіраўніка дзяржавы, БелТА.

Беларускі лідэр паабяцаў акцёрам, што ўсе грошы, якія яны атрымаюць, у выглядзе прыбытку застануцца ў тэатры, "а з 2022 года: што вы запрацуеце - пазабюджэт - столькі мы вам з бюджэту дадзім".

Пасля чаго нагадаў, што па падобнай схеме згодна з яго рашэннем працуюць спартыўныя клубы і федэрацыі: "зарабілі два мільёны долараў - два мільёны долараў дадалі бюджэтных. Пяць зарабілі - пяць дадзім".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што тэатру трэба знайсці падобную раўнавагу, каб было жаданне зарабляць: "Але вашы грошы будуць у вас".

Савет для грошаў

Кіраўнік дзяржавы выступіў з ініцыятывай у кожнай тэатральнай трупе стварыць савет з трох ці пяці чалавек, якія разам з дырэктарам будуць вырашаць, як размяркоўваць грошы.

"Яны няхай абяруць гэты савет. І хай яны самі дзеляць гэтыя грошы, якія мы ім аддадзім. Гэта павінна быць усюды, ва ўсіх 29 калектывах. Прадумайце гэтую ідэю. Гэта не спантанна мною выказана", - растлумачыў ён.

Прычым прэзідэнт выказаў упэўненасць, што гэта прынясе свой эфект і дазволіць зарабіць акцёрам, для чаго ім трэба вялікая самастойнасць у дзейнасці.

Што такое нацыяналізм?

На думку Аляксандра Лукашэнкі, "нацыяналізм - гэта не балбатня на "мове".

"А гэта рабіць тое, што застанецца ў памяці. Я заўсёды імкнуся да таго, каб у нас былі пэўныя традыцыі", - удакладніў ён.

Такімі традыцыямі, на яго думку, з'яўляюцца штогадовае пасланне народу і парламенту, а таксама правядзенне Усебеларускага народнага сходу раз у пяць гадоў.

Міністр культуры Бондар прыехаў да артыстаў Купалаўскага - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2020
Міністр культуры Бондар прыехаў да артыстаў Купалаўскага

Прычым кіраўнік дзяржавы сказаў, што Купалаўскі тэатр таксама стаў традыцыяй і трэба ствараць нешта, што "будзе цябе ад іншых адрозніваць".

"І ў гэтым будзе добры нацыяналізм, за што мяне ў Расіі часам крытыкуюць і папракаюць. Але я кажу: я ж прэзідэнт Беларусі. Пры ўсёй любові да расіян, я - прэзідэнт Беларусі. Таму я буду рабіць усё, што трэба нашым беларусам, тое, што нас будзе адрозніваць. Ад рускіх таксама", - растлумачыў сваю пазіцыю Аляксандр Лукашэнка.

Праўда, адразу абмовіўся, што багацце беларусаў заключаецца ў тым, што ў іх ёсць дзве мовы - руская і беларуская. Гэта тая спадчына, ад якой не варта адмаўляцца.

"Ніколі не спяшайцеся. Асабліва творчыя работнікі і палітыкі. Мы не маем права на гэтую спешку. Мы павінны акуратна весці палітыку на гэтым кавалку зямлі. Гэта наша, мы больш не просім. Але мы міліметра нікому не аддадзім", - паабяцаў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі