Які сёння дзень: 21 лютага 2021 года

© Sputnik / Анна НефедоваЯкі сёння дзень: 21 лютага
Які сёння дзень: 21 лютага  - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 313 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 лютага

  • У 1918 годзе Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда апублікаваў I Устаўную грамату, якой абвясціў сябе часовым урадам Беларусi. Нямецкія войскі ўвайшлі ў Мінск. СНК РСФСР прыняў дэкрэт-заяву "Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!"

Хто нарадзіўся 21 лютага

  • 1952 год: Мікалай Паграноўскі, беларускі мастацтвазнавец.
Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Карл Чэрні і брытанскі акцёр Алан Рыкман.

21 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць аднаго з 12 малых прарокаў – Захарыю. Яму маліліся, каб жніво было добрым – у народнай свядомасці гэта звязана з тым, што прарок Захарава ў сне ўбачыў скрутак, які па форме нагадваў серп.
У народзе гэты дзень лічыўся нешчаслівым, толькі гандлярам і рамеснікам ён абяцаў прыбытак. З Захарыі рыба ў рэках і азёрах пераставала кляваць.
Калі ў гэты дзень марозна, хутка прыйдзе вясна і пацяплее. Тое ж самае прадвяшчаюць гусі, якія мыюцца ў снезе.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader