"Паўночны бераг": Галоўчанка распавёў пра лёс інвестыцый з ААЭ

© Photo : пресс-служба правительства БеларусиУрачыстая цырымонія закладкі памятнай капсулы прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам і старшынёй праўлення ТАА «Эмірэйтс Блю Скай» Мухамедам аль-Аббарам
Урачыстая цырымонія закладкі памятнай капсулы прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам і старшынёй праўлення ТАА «Эмірэйтс Блю Скай» Мухамедам аль-Аббарам - Sputnik Беларусь, 1920, 22.02.2021
Падпісацца
Буйная дэвелаперская кампанія з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў плануе рэалізаваць у рэспубліцы вялікі інвестыцыйны праект, разлічаны на працяглы перыяд.

МІНСК, 22 лют – Sputnik. Урад Беларусі актыўна працуе над праектам прэзідэнцкага ўказа па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Паўночны бераг" і інвестыцыйным дагаворам паміж Emaar Properties і Мінгарвыканкамам, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з кіраўніком арабскай інвестыцыйнай кампаніі Мухамедам аль-Аббарам, перадае карэспандэнт Sputnik.

Галоўчанка падкрэсліў, што з апошняй сустрэчы прайшло ўжо дастаткова часу, і многае ўжо было зроблена.

"Урад і мэрыя інтэнсіўна працавалі над праектам указа кіраўніка дзяржавы па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Паўночны бераг" і інвестыцыйнага дагавора паміж вашай кампаніяй і Мінгарвыканкамам. Праца знаходзіцца ўжо практычна на фінішы", - сказаў прэм'ер.

Паводле яго слоў, праект указа прэзідэнта сфарміраваны і ў самы бліжэйшы час будзе прадстаўлены на разгляд кіраўніка дзяржавы.

Галоўчанка выказаў упэўненасць, што пасля падпісання ўказа кіраўніком дзяржавы, кампанія актыўна пачне працу непасрэдна па засваенні пляцовак.

"Умовы, якія будуць прадастаўлены вам як інвестару, з'яўляюцца самымі прывабнымі ў параўнанні з усімі іншымі інвестыцыйнымі праектамі", - дадаў ён.

Мухамед аль-Аббар, у сваю чаргу, падзякаваў беларускаму боку за запрашэнне. І адзначыў, што старт праекта чакаецца прыкладна праз месяц.

"Я інвесцірую больш чым у 14 краінах і ўспрымаю Беларусь не проста як месца для інвестыцый, а як сябра", - сказаў ён.

Інвестыцыі ў Беларусь: галоўнае - якасць

Апошні раз Галоўчанка сустракаўся з Мухамедам аль-Аббарам у кастрычніку 2020 года. Тады яны заклалі капсулу ў падмурак Нацыянальнага выставачнага цэнтра, які будуе кампанія Emaar Properties.

"Прыход такога знакавага інвестара - гэта магутны сігнал для іншых інвестараў, якія прыглядаюцца да беларускай эканомікі. Гэта, напэўна, упершыню ў нашай гісторыі мы маем настолькі знакавую фігуру ў міжнародным бізнесе", - адзначыў тады прэм'ер.

Мухамед аль-Аббар падкрэсліў, што кампанія Emaar Properties перш, чым інвесціраваць у тую ці іншую краіну, глядзіць на дынаміку эканомікі ў ёй і палітыку, якая праводзіцца ўладамі. У Беларусі інвестар ўбачыў "правільны шлях развіцця і добрыя перспектывы на будучыню".

Гуманітарная дапамога - Sputnik Беларусь, 1920, 23.11.2020
Гуманітарныя інвестыцыі Расіі: якую дапамогу атрымала Беларусь у пандэмію

Ён дадаў, што праекты, якія рэалізуе ў Беларусі дэвелаперская кампанія з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, будуць ставіць у аснову якасць чалавечага жыцця.

Як паведамлялася, Emaar Properties возьме на сябе дадатковую сацыяльную нагрузку, якая не прыносіць прыбытку. Раён забудовы будзе насычаны не толькі звыклымі сацыяльнымі аб'ектамі ў выглядзе школ і садкоў, але і культурнымі цэнтрамі.

Будаўніцтва ж Нацыянальнага выставачнага цэнтра можа заняць прыблізна 14-15 месяцаў ад пачатку ўзвядзення.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0