Галоўчанка назваў галоўныя вектары пяцігодкі

© Sputnik / Александр Астафьев / Перайсці ў медыябанкПрэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 23.02.2021
Падпісацца
Нягледзячы на ўплыў у мінулым годзе шматлікіх фактараў, устойлівую работу эканомікі забяспечыць атрымалася, мяркуе прэм'ер-міністр Беларусі.

МІНСК, 23 лют – Sputnik. Стымуляванне спажывання, рацыянальнае імпартазамяшчэнне, разгортванне новага інвестыцыйнага цыкла і рэалізацыя экспартнай стратэгіі - галоўныя вектары пяцігодкі, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Савета Міністраў.

"Апускаючыся ў рашэнне бягучых пытанняў, мы не павінны губляць з вачэй галоўныя вектары, якія заклалі на новую пяцігодку. Гэта стымуляванне спажывання і рацыянальнае імпартазамяшчэнне, разгортванне новага інвестыцыйнага цыкла і рэалізацыя экспартнай стратэгіі", - сказаў прэм'ер.

Паводле яго слоў, валавы ўнутраны прадукт у студзені склаў 101,3% да аналагічнага перыяду мінулага года. У прамысловасці ён склаўся на ўзроўні 108,5%, у сельскай гаспадарцы - 100,2%.

Аб'ём інвестыцый зменшыўся ў параўнанні з 2020-м і склаў 94,7%. Гэта адбылося ў першую чаргу за кошт зніжэння інвестыцыйных выдаткаў.

Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2021
Дзмітрый Мезенцаў аб стратэгіі супрацоўніцтва Расіі і Беларусі

Па словах Галоўчанкі, падтрымка прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, бізнесу, работнікаў камерцыйных і бюджэтных арганізацый склала ў другой палове 2020-га года два мільярды рублёў.

Прэм'ер назваў яе беспрэцэдэнтнай ва ўмовах дэфіцыту бюджэту, дэвальвацыі, выканання абавязацельстваў па дзярждоўгу.

"У выніку атрымалася забяспечыць бесперабойную працу прадпрыемстваў, цалкам аднавіць аб'ёмы дабаўленай вартасці ў апрацоўчай прамысловасці і, самае галоўнае, захаваць працоўныя калектывы", - цытуе Галоўчанка агенцтва БелТА.

Рост заробкаў і збалансаванасць

Прэм'ер заявіў, што на працягу года устойліва расла заработная плата, у снежні яна дасягнула прыкладна 1,5 тысяч беларускіх рублёў. У прыватнасці, рост даходаў фіксаваўся у бюджэтнікаў: настаўнікаў і лекараў.

Манометр і вентыль на аб'екце газакампрэсарнай станцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 12.02.2021
Сямашка і Мілер абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў газавай сферы

Паводле яго слоў, амаль цалкам атрымалася вырашыць задачу па зніжэнні колькасці арганізацый з заробкам менш за 500 беларускіх рублёў - за мінулы год такіх структур стала менш у 18 разоў.

"Акрамя таго, захавана макраэканамічная збалансаванасць. Дадатнае сальда знешняга гандлю за 2020 год склала больш за 1,9 мільярдаў долараў ЗША, або 3,2% да ВУП. За ўсю гісторыю суверэннай Беларусі гэта максімальны паказчык у абсалютным вылічэнні. Прычым найбольшы яго прырост склаўся ў II паўгоддзі, у тым ліку за кошт аднаўлення аб'ёмаў экспарту тавараў", - сказаў Галоўчанка.

Кіраўнік Саўміна адзначыў, што выплаты па знешніх і ўнутраных валютных абавязацельствах дзяржавы забяспечаны своечасова і ў поўным аб'ёме, а золатавалютныя рэзервы краіны захаваны ў прагнозных параметрах.

Вырасла запазычанасць

Пры гэтым Галоўчанка звярнуў увагу на тое, што сур'ёзнай праблемай застаецца высокая пазыковая нагрузка на рэальны сектар эканомікі - у параўнанні з пачаткам 2020-га сумарная запазычанасць арганізацый вырасла на 19% і па яго выніках склала каля 160 мільярдаў беларускіх рублёў.

"У мэтах ліквідацыі так званага пазыковага навеса ўрадам даведзены да выканання паслядоўны план дзеянняў", - сказаў ён, звяртаючыся да міністраў і губернатараў, падкрэсліўшы, што неабходна актыўна ўключацца ў яго рэалізацыю.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0