Які сёння дзень: 27 лютага 2021 года

CC0 / Pixabay / krzysztofniewolny / Які сёння дзень: 27 лютага
Які сёння дзень: 27 лютага  - Sputnik Беларусь, 1920, 27.02.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 307 дзён.
Якія падзеі адбыліся 27 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 лютага

  • У 1612 годзе пачалася дзейнасць друкарні ў Любчы.
  • У 1919 годзе адбылося стварэнне Літоўска-Беларускай ССР.

Хто нарадзіўся 27 лютага

  • 1667 год: Людвіка Караліна Радзівіл, рэлігійная дзеячка, мецэнатка.
  • 1734 год: Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку".
  • 1903 год: Міхась Явар, беларускі паэт.
  • 1906 год: Рыта Млодак, беларуская оперная спявачка, народная артыстка Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Джон Стэйнбек, амерыканскі пісьменнік і драматург Ірвін Шоу і амерыканская актрыса Элізабет Тэйлар.

27 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Кірыла, які разам з братам Міфодыям перавёў Евангелле с грэчаскай мовы на старажытнаславянскую.
Лічылася, што калі ў гэты дзень яшчэ трымаецца снег, гэта добра для глебы і робіць яе больш урадлівай. Добрае надвор'е прадвяшчала невялікае пахаладанне. Калі дзень сонечны, зіма яшчэ затрымаецца, але лета затое будзе цёплым. У прыватнасці, якое надвор'е на Кірыла, такі будзе і жнівень.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала