Вакансія мары: у Беларусі шукаюць захавальніка для чырвонакніжнай жывёлы

© Photo : Ахова птушак БацкаўшчыныСуслік
Суслік - Sputnik Беларусь, 1920, 22.03.2021
Вялікіх грошаў суіскальніку не абяцаюць, але і занятасць - не больш двух гадзін у дзень. Важная ўмова - мабільнасць, плюсам будзе наяўнасць ровара і фотаапарата.

МІНСК, 22 сак – Sputnik. Вакансія захавальніка суслікаў адкрыта ў "Ахове птушак Бацкаўшчыны" (АПБ), паведамілі ў арганізацыі.

Гаворка пра крапчатага сусліка - від, уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэтыя звяркі выбіраюць для жыцця лугі - з-за чаго і апынуліся ў вельмі хісткім становішчы: многія такія месцы ўзараюцца. Менавіта з гэтай прычыны ў 2013 годзе незаконна знішчылі апошнюю вядомую навукоўцам калонію суслікаў ў Беларусі.

На шчасце, сем гадоў апасля інтэнсіўныя пошукі, якія праводзяцца экспертамі АПБ, прынеслі вынік: у Нясвіжскім і Капыльскім раёнах былі знойдзены сем новых калоній звяркоў. З іх пяць знаходзяцца ў Нясвіжскім раёне, у тым ліку - самая буйная на сёння ў Беларусі. Большая частка гэтай тэрыторыі ўжо пад аховай. Але, хоць знішчаць гэтых звяркоў забаронена нават на неахоўных тэрыторыях, чырвонакніжнікі ўсё роўна пад пагрозай.

Паставіў усіх на вушы: янот схаваўся пад капот аўтамабіля - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 19.03.2021
Відэа
Паставіў усіх на вушы: янот схаваўся пад капот аўтамабіля - відэа

Задача захавальніка - кожны дзень наведваць пяць месцаў пражывання суслікаў і адсочваць іх стан, рабіць фота, адпраўляць іх у АПБ і неадкладна паведамляць у арганізацыю, калі нешта пагражае дабрабыту звяроў (складзіраванне гною, напрыклад, як гэта было ў мінулым годзе).

Вакансія арыентавана на жыхароў Нясвіжскага раёна. Вялікіх грошаў не абяцаюць (канчатковую суму назавуць па выніках гутаркі), але і занятасць - не больш двух гадзін у дзень. Важная ўмова - мабільнасць, плюсам будзе наяўнасць ровара і фотаапарата.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі