Пакаранне за рэабілітацыю нацызму і абразу ветэранаў зрабілі больш жорсткім у Расіі

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў фотабанкВетэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Прымак
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Прымак - Sputnik Беларусь, 1920, 05.04.2021
Спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін прапанаваў зрабіць закон аб крымінальнай адказнасці за абразу ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны мадэльным для краін СНД.

МІНСК, 5 кра – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў законы аб узмацненні адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за рэабілітацыю нацызму, у адпаведнасці з дакументам прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў і штраф да пяці мільёнаў расійскіх рублёў за публічную абразу ветэранаў.

Законам у Крымінальны кодэкс РФ унесена папраўка аб тым, што публічнае адмаўленне фактаў, устаноўленых прысудам Нюрнбергскага трыбунала, распаўсюджванне заведама ілжывых звестак аб дзейнасці СССР у гады Другой сусветнай вайны, пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны караюцца штрафам у памеры да трох мільёнаў расійскіх рублёў альбо пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Абразы праз інтэрнэт

У адпаведнасці з законам, калі такія выказванні або звесткі распаўсюджваліся праз СМІ і інтэрнэт або са штучным стварэннем доказаў абвінавачвання, выкарыстаннем службовага становішча, то сума штрафу складзе ад двух да пяці мільёнаў расійскіх рублёў, а максімальны тэрмін пазбаўлення волі - да пяці гадоў.

Таксама ў Кодэксе РФ аб адміністрацыйных правапарушэннях будзе прадугледжана адказнасць для юрыдычных асоб за распаўсюджванне інфармацыі, якая адмаўляе факты, устаноўленыя прысудам Міжнароднага ваеннага трыбунала.

Мадэльны закон

Раней спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін прапанаваў зрабіць закон аб крымінальнай адказнасці за абразу ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (ВАВ) мадэльным для краін - членаў СНД, а таксама абмеркаваць гэтае пытанне ў ПАСЕ і АБСЕ.

Такую заяву ён зрабіў пасля таго, як Дзярждума прыняла ў трэцім чытанні законапраекты аб узмацненні адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за рэабілітацыю нацызму.

"Мы з вамі прынялі вельмі важны закон. І ў гэтай сувязі хацелася б прапанаваць камітэту па справах СНД, камітэту па бяспецы, нашым калегам, хто працуе ў Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якая аб'ядноўвае шэсць краін, і ў Парламенцкай асамблеі СНД, каб мы прапанавалі гэты закон як мадэльны для таго, каб ён быў разгледжаны і, магчыма, прыняты ў краінах, з кім мы актыўна ўзаемадзейнічаем", - сказаў Валодзін.

"І правільна было б таксама гэтае пытанне абмеркаваць на пляцоўках еўрапейскіх - ПАСЕ і АБСЕ", - дадаў ён.

Пуцін і Лукашэнка адкрылі Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 30.06.2020
Відэа
Пуцін і Лукашэнка адкрылі Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату - відэа

Паводле яго слоў, важна, каб дакумент стаў мадэльным і быў разгледжаны ў парламентах іншых краін.

"Захоўваючы гістарычную памяць, мы захоўваем памяць аб нашых дзядах, прадзедах, пра тых, хто ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто загінуў у гады Грамадзянскай вайны. І ў гэтай сувязі хацелася б, каб гэты законапраект быў разгледжаны нашымі калегамі з парламентаў краін СНД, АДКБ", - адзначыў палітык, падзякаваўшы ўсіх, хто працаваў над адпаведным законам.

У Беларусі прымаюць падобныя законы

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі 2 красавіка прыняла ў першым чытанні законапраект аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму, а таксама законапраект, якім уносяцца папраўкі ў законы аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

Прэзідэнт РФ У. Пуцін прыняў удзел у ваенным парадзе ў азнаменаванне 75-годдзя Перамогі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.06.2020
Берагчы сумленную праўду аб вайне: Пуцін выступіў на Парадзе Перамогі ў Маскве

Праект закона "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму" быў распрацаваны Генеральнай пракуратурай.

У дакуменце, у прыватнасці, упершыню заканадаўча замацоўваюцца вызначэнні тэрмінаў "нацысцкія злачынцы", "памагатыя нацысцкіх злачынцаў", а таксама вызначаюцца суб'екты процідзеяння рэабілітацыі нацызму.

Акрамя таго, дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект, якім уносяцца папраўкі ў законы аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі