Які сёння дзень: 10 красавіка 2023 года

© PixabayЯкі сёння дзень: 10 красавіка 2023 года
Які сёння дзень: 10 красавіка 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 10.04.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сотым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 265 дзён.
Якія падзеі адбыліся 10 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 красавіка

У 1762 годзе Шклоў атрымаў герб.

Хто нарадзіўся 10 красавіка

1931 год: Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнаўца.
Таксама сёння нарадзіліся ірландскі паэт Джордж Вільям Расел і англійская актрыса Дэйзі Рыдлі.

10 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іларыёна Новага.
Каля 10 красавіка пачынае квітнець падбел. Па народных вераваннях, яго жоўтыя кветкі саграваюць зямлю.
Дождж у гэты дзень прадвяшчае ўраджайны год. Калі сарокі сядзяць на верхавінах дрэў, хутка пацяплее.
Стужка навiн
0