Сямейны турыстычны адпачынак: варыянты ва ўмовах пандэміі

© Sputnik / Виктор ТолочкоНамеснік дырэктара па турызме прадпрыемства "Цэнтркурорт" Аляксей Стрэльчанка
Намеснік дырэктара па турызме прадпрыемства Цэнтркурорт Аляксей Стрэльчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 15.04.2021
Падпісацца
Многія турыстычныя кампаніі ўжо гатовы прапанаваць людзям, якія стаміліся чакаць заканчэння пандэміі каронавіруснай інфекцыі, розныя віды адпачынку.

МІНСК, 15 кра – Sputnik. Турыстычная галіна паступова прыходзіць у сябе і прапануе людзям нешта новае. Важна не проста "пераключыцца" на ўнутраны турызм, але зрабіць яго зручным, прывабным, камфортным, цікавым, пра гэта распавялі ўдзельнікі дыялогу, які адбыўся ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

"У мінулым годзе многія жылі чаканнямі, што пандэмія вось-вось скончыцца, зараз жа мы вучымся жыць і працаваць у новых умовах. Разумеем, што людзі стаміліся і хочуць падарожнічаць, адпачываць, у тым ліку сем'ямі. Менавіта таму пераарыентаваліся на запыты кліентаў і прапануем новае, арыгінальнае, унікальнае", - растлумачыў намеснік дырэктара па турызме прадпрыемства "Цэнтркурорт" Аляксей Стрэльчанка.

Арыенцір на сямейныя каштоўнасці

Прадстаўнік "ЦэнтрКурорт" лічыць, што менавіта адпачынак бацькоў з дзецьмі дае магчымасць у цяперашні няпросты час з'яднацца сем'ям, лепш даведацца і зразумець адзін аднаго.

"Мы вырашылі прапанаваць нешта падобна сямейнаму клубу, прадугледзеўшы шмат актыўнасці як для дарослых, так і для дзяцей", - распавёў Стрэльчанка.

Прапануецца тыднёвы тур з камфартабельным размяшчэннем, трохразовым харчаваннем, аздараўленнем, экскурсіямі, спартыўнымі спаборніцтвамі. Своеасаблівая фішка - адукацыйна-пазнавальныя праграмы.

"Мы, вядома, улічваем, што летам дзецям не хочацца вучыцца, таму прапануем ім набыць карысныя і вельмі цікавыя навыкі. Напрыклад, па вывучэнні зорнага неба, арыентаванні на мясцовасці, гатаванні чагосьці смачнага", - падзяліўся планамі Аляксей Стрэльчанка.

А як у Расіі?

Падобныя праекты актыўна развіваюцца і ў нашых усходніх суседзяў, распавяла прадстаўнік Расійскага саюза туріндустрыі, кіраўнік праектнага офіса па дзіцячым турызме ЦФА РФ Ірына Маштакова.

"Многія дзіцячыя лагеры перакваліфікаваліся і прапануюць праграмы сямейнага адпачынку. Яны самыя разнастайныя. Могуць быць з упорам на вывучэнне замежных моў, матэматыкі, біялогіі, тэатра і кінематаграфіі", - адзначыла Ірына Маштакова.

Паводле яе слоў, новы фармат прыжываецца і выклікае вялікую цікавасць у расіян, таму што з'явілася магчымасць паўнавартаснага камфортнага адпачынку, сумешчанага з пазнавальнай часткай. Плюс адбываецца насычэнне экскурсійнай праграмай для сем'яў.

"Прафесіяналы надаюць увагу кожнаму. Дзецям падабаецца, бацькі шчаслівыя", - падкрэсліла прадстаўнік Расійскага саюза туріндустрыі.

Заканадаўства ў сферы турызму ў Беларусі патрабуе правак - Sputnik Беларусь, 1920, 14.04.2021
Відэа
Заканадаўства ў сферы турызму ў Беларусі чакае праўкі

Яна лічыць, што назапашваемы зараз вопыт арганізацыі сямейнага адпачынку ў Расіі і Беларусі будзе запатрабаваны ў дзвюх краінах і ў далейшым, у тым ліку праз абмен ведамі, маркетынгавымі напрацоўкамі.

"З беларускімі калегамі сувязь не заціхае. Яна партнёрская, сяброўская. Проста прыняла зараз іншую форму. Мы бярэм нейкія прагрэсіўныя ідэі на заметку, дзелімся сваімі напрацоўкамі. У тым ліку па арганізацыі сямейнага адпачынку", - адзначыла Ірына Маштакова.

Заняткі правядзе індыйскі ёг

Намеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрый Марозаў лічыць, што зручней за ўсё будзе рабіць інтэгральную адукацыйную праграму на стацыянарным аб'екце. Спроба сіл пройдзе на базе гарналыжнага цэнтра "Сілічы".

© Sputnik / Виктор ТолочкоНамеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрый Марозаў
Сямейны турыстычны адпачынак: варыянты ва ўмовах пандэміі - Sputnik Беларусь, 1920, 15.04.2021
Намеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрый Марозаў

Праграма прадугледжваецца шырокая: праца аніматараў і майстроў гістарычных рэканструкцый, майстар-класы па прыгатаванні страў беларускай кухні, нацыянальным рамёствам, вывучэнню этнаастрономіі, міфалогіі, абрадаў, усходніх дыхальных практык.

"Фішка - індыйскі ёг, які будзе выходзіць па інтэрнэт-сувязі на Беларусь з Нью-Дэлі і праводзіць спецыяльныя заняткі. Пры гэтым адпачываючыя будуць сядзець на гары, на самым высокім пункце базы, дзе плануецца устанавіць вялікі экран", - распавёў Дзмітрый Марозаў.

Адкладзены попыт

Эксперт праекта "Сямейны клуб актыўнага і адукацыйнага адпачынку" Дзмітрый Скварчэўскі адзначыў, што сёння назіраецца сітуацыя адкладзенага попыту.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзмітрый Скварчэўскі адзначае, што ў цяперашні час склалася сітуацыя адкладзенага попыту
Сямейны турыстычны адпачынак: варыянты ва ўмовах пандэміі - Sputnik Беларусь, 1920, 15.04.2021
Дзмітрый Скварчэўскі адзначае, што ў цяперашні час склалася сітуацыя адкладзенага попыту

"Чаканні падарожжаў і адпачынку перанесены з-за пандэміі. Зараз людзі звяртаюць увагу на ўнутраны рынак. Важна прапанаваць ім унікальны прадукт. Тыя турфірмы, якія гэта здолеюць зрабіць, прыцягваючы для працы з кліентамі прафесіяналаў, апынуцца ў выйгрышы", - перакананы Скварчэўскі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0