Які сёння дзень: 18 красавіка 2023 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 18 красавіка 2023 года
Які сёння дзень: 18 красавіка 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 18.04.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 257 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 красавіка

У 1518 годзе адбылася каранацыя Боны Сфорцы.
У 1921 годзе ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 18 красавіка

1814 год: Яўстафій Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф і краязнавец.
1903 год: Платон Галавач, беларускі пісьменнік.
1959 год: Валерый Магучы, беларускі скульптар.
Таксама сёння нарадзіліся Лукрэцыя Борджыя і расійская спявачка Алена Цемнікава.

18 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Феадула, якога ў народзе празвалі Фядул-ветранік.
Гэта адзін з першых дней, у які пачынаюць дзьмуць па-сапраўднаму цёплыя, паўднёвыя вятры. Было прынята адчыняць у гэты дзень усе вокны, каб упусціць свежае паветра і цяпло. З'яўляюцца першыя насякомыя – матылькі, конікі.
У некаторых мясцінах ужо пачыналі араць поле.
Стужка навiн
0