Які сёння дзень: 24 красавіка 2021 года

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў фотабанкЯкі сёння дзень: 24 красавіка
Які сёння дзень: 24 красавіка  - Sputnik Беларусь, 1920, 24.04.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца сто чатырнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 251 дзень.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці моладзі, а таксама Сусветны дзень абароны лабараторных жывёл. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 красавіка

  • У 1959 годзе быў адкрыты Лідскі краязнаўчы музей.

Хто нарадзіўся 24 красавіка

  • 1944 год: Зянон Пазняк, беларускі палітык і грамадскі дзеяч, археолаг, мастацтвазнаўца.
  • 1977 год: Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканская спявачка і актрыса Барбра Стрэйзанд і французскі мадэльер Жан-Поль Гацье.

24 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Анціпа. Яму маліліся аб спыненні зубнога болю.
У народзе гэта дзень называлі Анціп Вадагон. Прыкметы сведчаць, што звычайна ў гэты час здараецца паводка.
Калі пасля паводкі яшчэ быў снег, чакае неўраджай. Добрае надвор'е прадвяшчала хуткі рост азімых.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала