Боевая работа гаубицы Гиацинт Южной группировки войск - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

У Саўфедзе заявілі аб безальтэрнатыўнасці Мінскіх пагадненняў

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкСтаршыня камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Рыгор Карасін
Старшыня камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Рыгор Карасін - Sputnik Беларусь, 1920, 26.04.2021
Падпісацца
Прадстаўнік Савета Федэрацыі назваў мінскія пагадненні "адзінай асновай для ўрэгулявання ўнутрыўкраінскага канфлікту".

МІНСК, 26 кра – Sputnik. Старшыня камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Рыгор Карасін заявіў аб безальтэрнатыўнасці Мінскіх пагадненняў для ўрэгулявання сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміла прэс-служба Саўфеда.

Адпаведную заяву ён зрабіў падчас сустрэчы з членам камітэта Сената Францыі па замежных справах, абароне і узброеным сілам Жоэль Гарыа-Майлам, на якой сярод іншага абмяркоўвалася сітуацыя на Украіне. Прадстаўнік Саўфеда заявіў аб тым, што мінскія пагадненні застаюцца "адзінай асновай для ўрэгулявання ўнутрыўкраінскага канфлікту".

Таксама Карасін падкрэсліў важнасць прасоўвання двухбаковага ўзаемадзеяння Расіі і Францыі ў розных напрамках. "Гэта адпавядае агульнаму настрою расійскага грамадскага меркавання", - сказаў прадстаўнік Саўфеда.

Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння ў галіне кібербяспекі і спалучэння інтэграцыйных працэсаў. Таксама Карасін запрасіў Гарыа-Майла паўдзельнічаць у працы трэцяга Еўразійскага жаночага форуму, які пройдзе ў кастрычніку гэтага года ў Санкт-Пецярбургу.

Мінскія пытанні

Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 23.04.2021
Прамыя кантакты: у Лукашэнкі і Пуціна падобны погляд на Данбас
Раней віцэ-прэм'ер Украіны Аляксей Рэзнікаў, які з'яўляецца міністрам па пытаннях "часова акупіраваных тэрыторый", заявіў аб адмове ад перамоў па Данбасе ў Мінску. Паводле яго слоў, Кіеў больш не будзе ўдзельнічаць у вочным фармаце сустрэч у Беларусі, а для працягу перамоў у рамках трохбаковай кантактнай групы прыйдзецца шукаць іншую краіну.

Мінск стаў перагаворнай пляцоўкай па Данбасе ў 2015 годзе пасля таго, як у беларускай сталіцы прайшоў другі саміт нармандскага фармату з удзелам кіраўнікоў Расіі, Германіі, Францыі і Украіны. З таго часу ў Беларусі адбыліся дзесяткі пасяджэнняў трохбаковай кантактнай групы і яе падгруп, на якіх прымаліся важныя дамоўленасці аб спыненні агню, развядзенні сіл, перамяшчэнні грамадзян і іншыя.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0