Які сёння дзень: 27 красавіка 2021 года

CC0 / Pixabay / avilarchik6956 / Які сёння дзень: 27 красавіка
Які сёння дзень: 27 красавіка  - Sputnik Беларусь, 1920, 27.04.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца сто семнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 248 дзён.
Якія падзеі адбыліся 27 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 красавіка

  • У 1387 годзе з’явіліся першыя дакументальныя звесткі пра горад Ігумен (з 1923 года — Чэрвень).
  • У 1940 годзе нацыстамі быў створаны канцлагер Асвенцым.
  • У 1945 годзе БССР прынята ў склад дзяржаў-заснавальніц ААН.
  • У 1992 годзе Расія і Беларусь сталі членамі Міжнароднага валютнага фонду.
  • У 2016 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ліберыяй.

Хто нарадзіўся 27 красавіка

  • 1878 год: Станіслаў Любіч-Маеўскі, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог.
  • 1930 год: Май Вольфавіч Данцыг, мастак і педагог, народны мастак Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі скрыпач Нікола Паганіні і амерыканскі мастак і вынаходнік Самуэль Морзэ. 

27 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мартына Спавядальніка.
У народзе верылі, што з гэтага дня пачынаюцца першыя сапраўдныя навальніцы. Назіралі і за жывёльным светам: вароны кідаюць старыя гнёзды і перасяляюцца ў новыя, а лісы выходзяць са сваіх нор.
Варону лічылі дрэннай птушкай, якая заўсёды прадказвае людзям бяду. Калі варона крумкае над домам, лічылася, што яна прарочыць яго жыхарам бяду. Калі ж у хаце хворы, ён нават можа памерці.
Калі пчолы ўжо вылецелі ў поле, вясна будзе цёплай і сонечнай.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader