Абноўлены пералік краін, па прыбыцці з якіх патрэбна самаізаляцыя

© Sputnik / Константин Михальчевский / Перайсці ў фотабанкТурысты ў аэрапорце, архіўнае фота
Турысты ў аэрапорце, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2021
Спіс дзяржаў, пры ўездзе з якіх на тэрыторыю Беларусі, неабходна выканаць 10-дзённы каранцін скараціўся.
МІНСК 7 тра -Sputnik. Падарожнікі, якія прыбылі з Албаніі, Вялікабрытаніі, Мальты і Фінляндыі больш не абавязаны пасля прыбыцця выконваць рэжым самаізаляцыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага медыцынскага ведамства.
Адразу чатыры дзяржавы выключаны з пераліку краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Раней ён уключаў звыш 100 дзяржаў свету, па прыбыцці з якіх турысты абавязаны былі захоўваць каранцінныя меры ў Беларусі.
Разам з тым, абнавіўся беларускі спіс "чырвонай зоны". Цяпер пры ўездзе ў Беларусь абмежаванні ў перамяшчэнні ускладзены на грамадзян, якія прыехалі са Шры-Ланкі і Манголіі. Пры перасячэнні мяжы Беларусі, яны абавязаны прад'явіць даведкі аб адмоўным аналізе на каронавірусную інфекцыю (на англійскай, рускай ці беларускай мовах), а пасля - адправіцца на 10-дзённую самаізаляцыю.
У Італіі па-ранейшаму дзейнічае каменданцкая гадзіна пасля 22:00 - Sputnik Беларусь, 1920, 20.04.2021
Італія плануе адкрыць межы для расійскіх турыстаў
Таксама ў Беларусі вызначаны асобы, на якіх патрабаванні выконваць каранцін не распаўсюджваюцца. Так, бесперашкодны ўезд гарантаваны кіраўнікам і членам афіцыйных дэлегацый, транзітным пасажырам, якія могуць пацвердзіць выезд у тэрмін не больш за адзін дзень. Таксама выконваць дадатковыя абмежавальныя меры не абавязкова тым, хто вярнуўся са службовай камандзіроўкі, і спецыялістам, якія ажыццяўляюць перавозку ствалавых клетак, органаў і тканак для трансплантацыі.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі