https://bel.sputnik.by/20210512/Pazhar-u-Budslave-yak-tushyl-adzn-z-samykh-velchnykh-kastsla-Belarus-1047601542.html
Пажар у Будславе: як тушылі адзін з самых велічных касцёлаў Беларусі
Пажар у Будславе: як тушылі адзін з самых велічных касцёлаў Беларусі
Sputnik Беларусь
Будслаўскі касцёл унікальны сярод іншага тым, што з'яўляецца адной з трох малых базілік, размешчаных у Беларусі. 12.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-12T08:55+0300
2021-05-12T08:55+0300
2021-05-11T18:44+0300
навіны
у беларусі
галоўнае
здарэнні
рэлігія
пажар
будслаў
касцёл
беларусь
базіліка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0b/1047600167_0:3:1024:579_1920x0_80_0_0_d0ec0f7084dd001061d2484f0dd34944.jpg
МІНСК 12 тра - Sputnik. Адзін з самых велічных касцёлаў Беларусі - касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе гарэў у нядзелю."Парафіянаў ў храме няма. Задымленне на верхніх паверхах. На месцы працуе спецыяльная і аварыйна-выратавальная тэхніка", - удакладняецца ў паведамленні ведамства.Найсвяцейшы Сакрамент і выява Маці Божай Будслаўскай вынесены ў бяспечнае месца, як толькі з"явіўся дым
Як паведамляе catholic.by са спасылкай на ксяндза Дзмітрыя Дубовіка, з дапамогай валанцёраў з касцёла было вынесена ўсё, што магчыма: прыналежнасці для набажэнстваў, іконы, кнігі і іншыя рэчы. Найсвяцейшы Сакрамент і выява Маці Божай Будслаўскай вынесены ў бяспечнае месца, як толькі з'явіўся дым.Каля дзесяці гадзін раніцы абрынуўся дах касцёла над цэнтральным нефам, павалілася адна з люстр.На месцы здарэння працуюць пажарныя
"На месцы пажару працуе 13 аўтацыстэрнаў, 4 аўталесвіцы, 2 аўтакаленчатых пад'ёмніка, паветразапраўнік і помпава-рукаўны аўтамабіль. У ліквідацыі пажару ўдзельнічаюць ратавальнікі Мядзельскага, Вілейскага, Докшыцкага, Астравецкага раёнаў і г. Мінска, ратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскай вобласці", - распавялі ў МНС.Каля 11 гадзін патушаны пажар у Нацыянальным санктуарыі. У 11:24 пажар у касцёле лакалізаваны."Лакалізацыя ўскладнялася тым, што першапачаткова адбывалася гарэнне драўляных канструкцый у схаваных пустэчах паміж элементамі перакрыцця і пакрыцця", - распавялі ў МНС.У тушэнні касцёла ўдзельнічалі ратавальнікі Мядзельскага, Вілейскага, Докшыцкага, Астравецкага раёнаў і горада Мінска, аварыйна-выратавальны атрад Мінскай вобласці. Паводле інфармацыі МНС, у 15:21 пажар быў цалкам ліквідаваны.Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі абвясціла аб зборы ахвяраванняў на аднаўленне касцёла ў Будславе пасля пажару, паведамляе сайт Catholic.by.Чым вядомы касцёл у БудславеКасцёл пабудаваны ў 1633-1643 гадах, асвечаны ў гонар Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі біскупам Францішкам Алоізам Гзоўскім 7 верасня 1783 года. У касцёле ёсць арган 1771 года працы Нікалаўса Янцона, амаль цалкам захаваўся - не хапае двух рэгістраў.Будслаўскі касцёл унікальны сярод іншага тым, што з'яўляецца адной з трох малых базілік, размешчаных у нашай краіне (дзве іншыя - сабор Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне і сабор Ушэсця Дзевы Марыі ў Пінску).Гэты тытул быў прысвоены касцёлу папам рымскім Янам Паўлам II у 1994 годзе. На канец 2019 года ва ўсім свеце налічвалася 1836 храмаў, якія носяць тытул малой базілікі.Чытайце таксама:
будслаў
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0b/1047600167_60:0:971:683_1920x0_80_0_0_bc2d328a4065a4589b6f4a268bebe2f9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, галоўнае, здарэнні, рэлігія, пажар, будслаў, касцёл, беларусь, базіліка
навіны , у беларусі, галоўнае, здарэнні, рэлігія, пажар, будслаў, касцёл, беларусь, базіліка
Пажар у Будславе: як тушылі адзін з самых велічных касцёлаў Беларусі
Будслаўскі касцёл унікальны сярод іншага тым, што з'яўляецца адной з трох малых базілік, размешчаных у Беларусі.
МІНСК 12 тра - Sputnik. Адзін з самых велічных касцёлаў Беларусі - касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе гарэў у нядзелю.
Як распавялі ў МНС, аб узгаранні пажарным у 07:47 паведаміў ксёндз.
"Парафіянаў ў храме няма. Задымленне на верхніх паверхах. На месцы працуе спецыяльная і аварыйна-выратавальная тэхніка", - удакладняецца ў паведамленні ведамства.
Найсвяцейшы Сакрамент і выява Маці Божай Будслаўскай вынесены ў бяспечнае месца, як толькі з"явіўся дым
Як паведамляе catholic.by са спасылкай на ксяндза Дзмітрыя Дубовіка, з дапамогай валанцёраў з касцёла было вынесена ўсё, што магчыма: прыналежнасці для набажэнстваў, іконы, кнігі і іншыя рэчы. Найсвяцейшы Сакрамент і выява Маці Божай Будслаўскай вынесены ў бяспечнае месца, як толькі з'явіўся дым.
Каля дзесяці гадзін раніцы абрынуўся дах касцёла над цэнтральным нефам, павалілася адна з люстр.
На месцы здарэння працуюць пажарныя
"На месцы пажару працуе 13 аўтацыстэрнаў, 4 аўталесвіцы, 2 аўтакаленчатых пад'ёмніка, паветразапраўнік і помпава-рукаўны аўтамабіль. У ліквідацыі пажару ўдзельнічаюць ратавальнікі Мядзельскага, Вілейскага, Докшыцкага, Астравецкага раёнаў і г. Мінска, ратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскай вобласці", - распавялі ў МНС.
Каля 11 гадзін патушаны пажар у Нацыянальным санктуарыі. У 11:24 пажар у касцёле лакалізаваны.
"Лакалізацыя ўскладнялася тым, што першапачаткова адбывалася гарэнне драўляных канструкцый у схаваных пустэчах паміж элементамі перакрыцця і пакрыцця", - распавялі ў МНС.
У тушэнні касцёла ўдзельнічалі ратавальнікі Мядзельскага, Вілейскага, Докшыцкага, Астравецкага раёнаў і горада Мінска, аварыйна-выратавальны атрад Мінскай вобласці. Паводле інфармацыі МНС, у 15:21 пажар быў цалкам ліквідаваны.
Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі абвясціла аб зборы ахвяраванняў на аднаўленне касцёла ў Будславе пасля пажару, паведамляе сайт Catholic.by.
Чым вядомы касцёл у Будславе
Касцёл пабудаваны ў 1633-1643 гадах, асвечаны ў гонар Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі біскупам Францішкам Алоізам Гзоўскім 7 верасня 1783 года. У касцёле ёсць арган 1771 года працы Нікалаўса Янцона, амаль цалкам захаваўся - не хапае двух рэгістраў.
Будслаўскі касцёл унікальны сярод іншага тым, што з'яўляецца адной з трох малых базілік, размешчаных у нашай краіне (дзве іншыя - сабор Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне і сабор Ушэсця Дзевы Марыі ў Пінску).
Гэты тытул быў прысвоены касцёлу папам рымскім Янам Паўлам II у 1994 годзе. На канец 2019 года ва ўсім свеце налічвалася 1836 храмаў, якія носяць тытул малой базілікі.