Відэа

Прыхаджане плакалі: як ратавалі знакаміты Будслаўскі касцёл – відэа

Падпісацца
Будслаўскі касцёл патушаны, аднак ён не хутка адкрые свае дзверы для прыхаджан, святыню чакае рэстаўрацыя. Глядзіце на Sputnik, як ратавалі унікальны храм.
Адзін з самых велічных касцёлаў Беларусі - касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе - загарэўся ў аўторак 11 траўня.
"Мне было страшна, я першая ўбачыла гэта ўсё. Гэта дзесьці ў 7 раніцы я пачула па блясе гукі нейкія, я думала гэта галубы, таму што птушачкі тут ёсць, а потым гляджу, што такая смуга пайшла і я думала , што гэта проста выпарэнне, а потым праз хвілін 15 убачыла клубочкі кававага колеру. І я пабегла да ксяндза", - распавядае пра здарэнне 77-гадовая мясцовая жыхарка Марыя Яблонская.
Паведамленне аб задымленні ў будынку касцёла паступіла ратавальнікам у 07.47. Падраздзяленні МНС выявілі задымленне на верхніх паверхах касцёла. "Людзі стаялі і плакалі, хтосьці маліўся", "Усе плакалі, паглядзіце на нас. Гэта наш гонар - гэта наша жыццё. Гэта наша бяда", - рапартуюць мясцовыя.
Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе - былы бернардзінскі, цяпер парафіяльны касцёл, помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння, названы адным з сямі цудаў Беларусі.
У ім захоўваецца ўшанаваная каталіцкая святыня - абраз Божай Маці. Цудатворны абраз і Найсвяцейшы Сакрамент вынеслі ў бяспечнае месца, як толькі з'явіўся дым.
"Усё насельніцтва, якое было, збеглася сюды. Не глядзелі - каталік-праваслаўны - усё ішлі, дапамагалі. Нас было вельмі шмат. Тут трэба нашым людзям паклон нізкі і наогул у нас вельмі добрыя людзі", - дадаюць мясцовыя.
З дапамогай валанцёраў з касцёла вынеслі ўсё, што было магчыма. Ніхто не пацярпеў, аднак дах касцёла над цэнтральным нефам абрынуўся, павалілася адна з люстраў. Дах храма амаль цалкам знішчаны, з-за таго, што адбылося,прыйдзецца дэмантаваць унікальны арган, які знаходзіўся ў касцёле.
Гарадскія ўлады заяўляюць, што жыхары раёнаў Врэдэхук і Оран'езіхт былі эвакуіраваны ў панядзелак у якасці меры засцярогі - Sputnik Беларусь, 1920, 20.04.2021
Фота
Кейптаўн у агні: лясны пажар ахапіў адзін з сямі цудаў прыроды
Паведамленне аб задымленні ў будынку касцёла паступіла ратавальнікам у 07.47. Пажар лакалізаваны ў 11.24, а ў 15.21 ліквідаваны. У ліквідацыі пажару ўдзельнічалі ратавальнікі бліжэйшых раёнаў, Мінскай вобласці і сталіцы. Па факце надзвычайнага здарэння ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.34 КК РБ (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула па неасцярожнасці ўзнікненне пажару, які прычыніў шкоду ў буйным памеры). Следчыя праводзяць комплекс экспертыз для вызначэння прычыны пажару.
На аднаўленне святыні ў Будславе абвешчаны збор ахвяраванняў.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0