Чырванакніжны мядзведзь панадзіўся хадзіць за мёдам у вёскі пад Барысавам

CC0 / Pixabay / howo / Буры мядзведзь, архіўнае фота
Буры мядзведзь, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 19.05.2021
Жыхары трох вёсак пад Барысавам скардзяцца на звера, які прыходзіць на падворкі, "усё разбурае і з-за якога людзі не могуць выйсці з хаты".
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Вялікі буры мядзведзь ходзіць па трох вёсках пад Барысавам і руйнуе вуллі, распавялі Sputnik ў Глівінскім сельсавеце, які знаходзіцца ў Барысаўскім раёне.
"Шабынькі, Сыч, Тяшкоўка. Так і ёсць, мядзведзь ходзіць па гэтых вёсках. З лесу выходзіць, разверне вуллі і сыходзіць назад. Яго ганяе хто як можа, але пакуль справіцца з ім не можам. Ён не агрэсіўны, на падворкі не нападае і жывёл не кранае", - абмаляваў сітуацыю старшыня сельсавета Дзмітрый Ліпніцкі.
Медведь в деревне под Борисовом - Sputnik Беларусь, 1920, 29.06.2021
Медведь в деревне под Борисовом
На дапамогу прыйшлі супрацоўнікі мясцовай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, паляўнічыя і міліцыя. Але касалапы працягвае наведваць вяскоўцаў
Пра тое, што мядзведзь ходзіць па мясцовых вёсках, першымі паведамілі самі вяскоўцы ў пабліку "Тыповы Барысаў" у сацсетцы "ВКонтакте". Такому візіту мясцовыя не вельмі рады. Людзі бачылі, што мішка падыходзіць да дамоў і заходзіць на падворкі ў пошуках мёду.
Яны спыталі савета, што рабіць са зверам, які "усё разбурае і з-за якога людзі не могуць выйсці з хаты". Падпісчыкі пакінулі сотню каментараў пад запісам: "Купіце яму мёд, пачастуйце і пасябруйце", "Мядзведзяў нельга падкормліваць, так ён прывыкае да чалавека і прыходзіць у вёскі часцей", "Спачатку сабаку парве, потым яшчэ каго..."
Следы медведя - Sputnik Беларусь, 1920, 29.06.2021
Следы медведя
Мядзведзь не агрэсіўны, на падворкі не нападае і жывёл не кранае - пакуль што пакутуюць толькі вуллі
Апошні раз касматага бачылі мінулай ноччу ў вёсцы Сыч. Ён прыйшоў з суседняга лесу і накіраваўся да вулляў на адзін з падворкаў. Пасля гэтага, па словах Ліпніцкага, ён дайшоў у глыб вёскі, дзе яго ўжо чакалі паляўнічыя і міліцыянты.
"Яны прагналі яго, а ён уцёк у кар'ер. Але потым ноччу вярнуўся і паваліў тры вуллі. Добра мёд, але пчолы гінуць. З-за гэтага пакутуюць пчаляры", - сказаў старшыня.
Буры мядзведзь занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі са статусам "від, які знаходзіцца пад пагрозай". Яго колькасць можа рэзка павялічвацца або памяншацца ад папуляцыі да папуляцыі. У свеце засталося каля 200 тысяч асобін. Больш за ўсё (120 тысяч) іх у Расіі, у Беларусі - каля 100 мядзведзяў. Самая вялікая папуляцыя знаходзіцца ў Бярэзінскім біясферным запаведніку непадалёк ад Барысава.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі