Які сёння дзень: 24 мая 2023 года

© Sputnik / Сергей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 24 мая 2023 года
Які сёння дзень: 24 мая 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 24.05.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 221 дзень.
Сёння адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 мая

У 1925 годзе Выйшаў першы нумар газеты "Комсомольская правда".

Хто нарадзіўся 24 мая

1800 год: Валянцін Ваньковіч, беларускі мастак рамантычнага кірунку.
1904 год: Адам Русак, беларускі паэт-песеннік.
1920 год: Сямён Аляксандраў, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Міхаіл Шолахаў, рускі паэт Іосіф Бродскі і амерыканскі музыкант Боб Дылан.

24 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Кірыла і Мефодзія. Браты былі родам з горада Салунь. Яны нарадзіліся ў заможнай сям'і і атрымалі добрую адукацыю. Па просьбе мараўскага князя Расціслава, які звярнуўся да імператара Міхаіла ІІІ, каб той прыслаў настаўнікаў, якія маглі бы распаўсюджваць хрысціянства. Браты разам з вучнямі перарабілі славянскі алфавіт, які атрымаў назву кірыліца. У аснове сучаснага шрыфту знаходзіцца варыянт азбукі, рэфармаваны па загадзе Пятра І у 1708 годзе.
Таксама сёння ўспамінаюць святапакутніка Мокія Амфіпальскага. Імя святога асацыявалася ў народзе са словам "мокры". У гэты дзень імкнуліся прадказаць надвор'е да лета. Калі бялізна, вывешаная на вуліцы, будзе мокрая, то лета будзе дажджлівае, калі ж сухая – гарачае і сухое.
Па павер'ях 24 мая прачынаюцца ў рэках і азёрах русалкі, таму да вады стараліся не падыходзіць.
Стужка навiн
0