Які сёння дзень: 29 траўня 2021 года

© Sputnik Альфред МикусЯкі сёння дзень: 29 траўня
Які сёння дзень: 29 траўня - Sputnik Беларусь, 1920, 29.05.2021
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 216 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень міратворцаў ААН. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 траўня

  • У 1885 годзе ў Гродна адбыўся моцны пажар, які спаліў большую частку старога горада.
  • У 1946 годзе быў заснаваны Мінскі трактарны завод.
  • У 1992 годзе ў Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 29 траўня

  • 1855 год: Аляксандр Шыманоўскі, беларускі этнограф і фалькларыст.
  • 1933 год: Мікола Гайдук, беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, настаўнік.
  • 1939 год: Людміла Пісарава, беларуская актрыса.
  • 1977 год: Святлана Зелянкоўская, беларуская актрыса.
Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Канстанцін Бацюшкаў і іспанскі кампазітар Ісак Альбеніс.

29 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Феадора, якога ў народзе называлі Фёдар Жытнік. Людзі верылі, што гэты дзень вельмі добры для таго, каб сеяць жыта. Увогуле ў цёплых мясцінах 29 траўня быў апошнім днём для пасеву яравых. У вёсках пачыналі рыхтавацца да вяселляў.
Калі 29 траўня была навальніца, лічылася, што чакае добры ўраджай збожжа. Калі дождж ужо скончыўся, але насякомыя не лятаюць, значыць, ён скора пойдзе зноў. А вось пачуць падчас дажджу жабу – добрая прыкмета: непагадзь хутка скончыцца.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі