Абвешчаны састаў "МАЗ-СПОРТаўта" на ралі "Шелковый путь-2021"

© Photo : Facebook / МАЗ-СПОРТавто MAZ-SPORTautoМАЗы пасля пралога "Золота Кагана"
МАЗы пасля пралога Золота Кагана - Sputnik Беларусь, 1920, 16.06.2021
Падпісацца
Ралі-рэйд пройдзе з 1 па 11 ліпеня па тэрыторыях Расіі і Манголіі, беларуская каманда выступіць трыма экіпажамі.
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Тры экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" выступяць на ралі "Шелковый путь-2021", паведаміла ў аўторак прэс-служба "чырвоных зуброў".
"Шелковый путь-2021" пройдзе з 1 па 11 ліпеня па тэрыторыі Расіі і Манголіі. Стартаваць гоншчыкі будуць у Омску, а фінішуюць ва Улан-Батары. Ім трэба будзе пераадолець 10 этапаў агульнай працягласцю 5440 кіламетраў.
Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" выстаўляе на гонку тры экіпажы:
  • Сяргей Вязовіч / Павел Гаранін / Антон Запарошчанка;
  • Аляксей Вішнеўскі / Максім Новікаў / Сяргей Сачук;
  • Віталій Мурылёў / Аляксандр Швед / Андрэй Крагельскі.
Відэафакт: ралійны МАЗ зладзіў паказальны заезд у Кіеве - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2018
Відэа
Відэафакт: ралійны МАЗ зладзіў паказальны заезд у Кіеве
Да гэтага спартсмены паўдзельнічалі ў ралі "Золата Кагана" у Астраханскай вобласці. Пераможцам гонкі ў грузавым заліку стаў расійскі экіпаж Дзмітрыя Сотнікава з "КАМАЗ-МАЙСТАР". Лідэр беларусаў Сяргей Вязовіч па выніках саступіў ім крыху больш за адну хвіліну. На трэцім спецучастку у капотніка двухразовага прызёра "Дакара" лопнулі рысоры, з-за чаго экіпаж страціў хуткасць.
Беларусы на астраханскай гонцы выступалі таксама на трох грузавіках капотнай кампаноўкі. Адзін з іх быў пабудаваны ў гэтым годзе. Яшчэ адзін беларускі экіпаж Аляксея Вішнеўскага быў вымушаны сысці з гонкі з-за праблем з рухавіком. А трэці "капотнік" мінскай каманды пад кіраваннем Віталія Мурылёва гонку скончыў чацвёртым, саступіўшы пераможцу гадзіну з невялікім.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0