Які сёння дзень: 26 чэрвеня 2021 года

© PixabayКаша
Каша - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2021
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 188 дзён.
Сёння ў Беларуси адзначаецца Дзень работнікаў пракуратуры. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 чэрвеня

  • У 1863 годзе ў Вільні быў створаны Выканаўчы аддзел Літвы (Чырвоны ронд), цэнтр кіраўніцтва паўстаннем 1863—1864 гадоў, у які ўваходзілі К. Каліноўскі і У. Малахоўскі.
  • У 1974 годзе выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Мінску ганаровага звання "Горад-герой".

Хто нарадзіўся 26 чэрвеня

  • 1909 год: Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнавец, пісьменнік.
  • 1926 год: Мікалай Паўленка, беларускі мовазнавец.
  • 1941 год: Уладзімір Куляшоў, беларускі акцёр, народны артыст Беларусі.
  • 1958 год: Таццяна Мушынская, беларуская паэтэса і тэатральны крытык.
Таксама сёння нарадзіліся французскі астраном Шарль Месье і амерыканская пісьменніца Перл Бак.

26 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Акіліны Старэйшай, якую ў народзе празвалі Акулінай Грачышніцай.
Галоўнай стравай на стале ў гэты дзень была грачаная каша. Грэчку заканчвалі сеяць за тыдзень да Акуліны або пачыналі ўжо праз тыдзень пасля.
У гэты час з'яўляецца шмат авадоў, якія дакучаюць дамашнім жывёлам. Каб пазбавіць жывёл ад пакут, іх выганялі на пашу толькі ранкам, а днём трымалі ў хляве.
Калі сонца 26 чэрвеня ўзыходзіць у тумане, дзень будзе гарачы. Пчолы лятаюць рана – чакай добрага надвор'я.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі