Уладзімір Самсонаў не паедзе на Алімпіяду

© Sputnik / Владимир НестеровичУладзімір Самсонаў
Уладзімір Самсонаў - Sputnik Беларусь, 1920, 06.07.2021
Падпісацца
Для экс-першай ракеткі свету Алімпійскія гульні маглі стаць сёмымі ў спартыўнай кар'еры.
МІНСК, 5 ліп - Sputnik. 45-гадовы Уладзімір Самсонаў не зможа ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Токіа, паведамляе Беларуская федэрацыя настольнага тэніса.
З-за атрыманых раней траўм Уладзімір зняўся з кваліфікацыйнага алімпійскага турніру ў красавіку гэтага года. Не змог ён таксама прыняць удзел у чэмпіянаце Еўропы, які два тыдні таму прайшоў у Варшаве.
Тым не менш, спецыялісты разлічвалі, што да Алімпіяды лідэр беларускай зборнай паспяхова завершыць лячэнне і рэабілітацыю.
Сёння БФНТ афіцыйна абвясціла, што Самсонаў у Токіа не паляціць. Ён быў адзіным беларускім спартсменам, які адабраўся на цяперашнюю Алімпіяду. Для яго гэтыя Гульні маглі б стаць сёмымі ў кар'еры. Лепшы вынік беларус паказаў на АГ-2016 у Рыа-дэ-Жанейра, дзе заняў чацвёртае месца.
Уладзімір Самсонаў - заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1999 г.), экс-першая ракетка свету, трохразовы пераможца Кубка свету ў адзіночным разрадзе (1999, 2001, 2009), шасціразовы чэмпіён Еўропы ў розных разрадах, чатырохразовы пераможца "Еўра-Топ-12" ( 1998 1999, 2001, 2007) і дзевяціразовы пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў.
Алімпійскія гульні ў Токіа - Sputnik Беларусь, 1920, 28.06.2021
Яшчэ пяць беларусаў возьмуць на Алімпіяду ў Токіа
Стужка навiн
0