Вязовіч заваяваў срэбра па выніках "Шаўковага шляху"

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкЭкіпаж беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" ў час ралі
Экіпаж беларускай каманды МАЗ-СПОРТаўта ў час ралі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.07.2021
Падпісацца
На апошнім алтайскім этапе лідэр беларускай каманды стаў пераможцам, другое і трэцяе месцы дасталіся расійскім камазаўцам.
МІНСК, 6 ліп - Sputnik. У Расіі завяршыўся ралі-рэйд "Шаўковы шлях", другое месца па яго выніках заняў лідэр "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч, паведамляе прэс-служба "чырвоных зуброў".
Яго адставанне ад пераможцы гонкі Дзмітрыя Сотнікава, які прадстаўляў "КАМАЗ-Майстар" і выступаў на грузавіку новага пакалення, склала чатыры з лішнім хвіліны. Трэцяе месца дасталася яшчэ аднаму камазаўцу Антону Шыбалаву.
Што тычыцца астатніх беларусаў, то экіпаж Аляксея Вішнеўскага стаў 8-м па выніках ралі, а каманда Віталя Мурылёва скончыла гонку на 10-м месцы.
Перад перамогай на пятым этапе Вязовіч яшчэ двойчы фінішаваў трэцім.
"Шаўковы шлях" стартаваў на мінулым тыдні ў Омску. Гоншчыкі павінны былі фінішаваць ва Улан-Батары 10 ліпеня, аднак з-за "кавіда" у Манголіі арганізатары прынялі рашэнне скараціць гонку і пакінулі толькі расійскую частку. У выніку замест 10 этапаў атрымалася пяць.

Поспехі беларусаў на "Шаўковым шляху"

Беларусы ў гэтым годзе ўпершыню ў гісторыі выступалі на "Шаўковым шляху" на трох грузавіках капотнай кампаноўкі.
Другое месца Вязовіча - лепшы вынік на гэтым ралі-рэйдзе, у 2013 годзе экіпаж пад яго кіраваннем стаў трэцім.
Акрамя таго, у вядомага гоншчыка ў скарбонцы сярэбраны і бронзавы бедуіны "Дакара" (2018 і 2020).
Чытайце таксама:
Вязовіч стаў трэцім на 4 этапе ралі "Шаўковы шлях"
МАЗ Вішнеўскага стаў другім на першым этапе ралі "Шаўковы шлях"
Прагрэс ідзе, далей - толькі перамога: Вязовіч пракаменціраваў "Дакар-2021"
Стужка навiн
0