"Падарожнічаю без COVID-19": як працуе дадатак?

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкНовы дадатак "Падарожнічаю без COVID-19"
Новы дадатак Падарожнічаю без COVID-19 - Sputnik Беларусь, 1920, 08.07.2021
Падпісацца
Беларусаў з 10 ліпеня будуць пускаць у Расію толькі з дадаткам "Падарожнічаю без COVID-19". Здаць ПЦР-тэст трэба не пазней чым за 72 гадзіны да ўезду.
Мабільную платформу прыдумалі, каб грамадзянам краін Еўразійскага эканамічнага саюза, у які ўваходзіць і Беларусь, было прасцей перасоўвацца па тэрыторыі аб'яднання. Sputnik вывучыў нюансы і даведаўся асаблівасці новага сэрвісу.

Перавагі дадатку

Сэрвіс дае актуальныя правілы перасячэння мяжы ва ўмовах пандэміі, адрасы і кантакты бліжэйшых акрэдытаваных лабараторый, вынікі тэсціравання якіх патрапяць у адзіную сістэму ЕАЭС. Можна ўносіць дадзеныя некалькіх чалавек, што зручна пры падарожжы сям'ёй. У пункце пропуску дастаткова будзе паказаць атрыманы ў электронным выглядзе адмоўны вынік тэсту.
Беларусь далучылася да праекту ў сакавіку 2021 года. Фарміраваць базу дадзеных у рэспубліцы і перадаваць звесткі ў адзіную сістэму будзе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг пры садзейнічанні Міністэрства аховы здароўя.

Як карыстацца "Падарожнічаю без COVID-19"

Спампаваць дадатак можна бясплатна на Google Play і App Store. У працэсе ўстаноўкі неабходна:
1.
Выбрать мову
2.
Уключыць геалакацыю
3.
Прыняць умовы ліцэнзійнай дамовы
4.
Загрузіць скан пашпарта
5.
Выбрать краіну адпраўлення і прыбыцця (Беларусь, Арменію, Казахстан, Кыргызстан, Расію ці Таджыкістан)
6.
Выбрать лабараторыю і запісацца на тэсціраванне
У лабараторыі трэба пацвердзіць подпісам сваю згоду на працэдуру і на тое, што вынік прыйдзе ў дадатак. Пасля даследавання кліенту дадуць дакумент з QR-кодам, які неабходна адсканаваць праз дадатак.
З адмоўным тэстам можна без праблем і папяровай цяганіны перамяшчацца ў межах ЕАЭС. Адпаведна, трапіць з праграмай у Расію беларусы змогуць не толькі са сваёй краіны, але і з Арменіі, Казахстана, Таджыкістана і Кыргызстана.
Плануецца, што з верасня патрабаванне стане абавязковым і для жыхароў краін СНД. Да 10 ліпеня дадатак быў неабходнай умовай толькі пры пералётах.
Ёсць і адно важнае ўдакладненне: рызыкі, звязаныя з няспраўнай працай дадатка, нясе карыстальнік. Некарэктная праца сэрвісу можа быць звязаная з мадэллю тэлефона. Таму лепш праверыць платформу загадзя.
Стужка навiн
0