Рост захворвання на каронавірус ў Беларусі працягваецца

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкЛячэнне хворых на COVID-19
Лячэнне хворых на COVID-19 - Sputnik Беларусь, 1920, 08.07.2021
Падпісацца
Нягледзячы кампанію па вакцынацыі насельніцтва ў Беларусі па-ранейшаму павялічваецца колькасць інфіцыраваных каронавірусам.
МІНСК, 8 ліп - Sputnik. За мінулыя суткі па ўсёй краіне зарэгістравалі 1035 новых пацыентаў з COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У агульнай суме з пачатку пандэміі каронавіруса ў рэспубліцы былі зарэгістраваны 424 554 чалавека са станоўчым тэстам на дадзенае захворванне.
На дадзены момант у Беларусі ачунялі 417 585 з ліку пацыентаў, у якіх пацвердзіўся дыягназ каронавірусная інфекцыя.
Беларускія медыкі паведамляюць, што за час распаўсюджвання COVID-19 на ўсёй тэрыторыі дзяржавы зафіксавана 3225 смяротных выпадкаў сярод людзей з выяўленым захворваннем. За мінулыя суткі выканана 18 292 тэсты. Усяго ў Беларусі праведзена 6 923 772 тэсты.
У прэс-службе профільнага ведамства паведамілі таксама, што першую дозу вакцыны супраць каронавіруса атрымалі 1,03 мільёны грамадзян, з іх больш за 681,4 тысячы прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі

У Беларусі для вакцынацыі даступныя два прэпарата: кітайскі "Синофарм" (Vero Cell) і расійскі "Спсутник V". Зрабіць прышчэпку можна як у паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах, так і дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах.
Нагадаем, 1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых, хто хоча зрабіць прышчэпку ў рэспубліцы ад каронавіруса. Бязвіз пачне дзейнічаць з 15 ліпеня.
Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў).
Чытайце таксама:
Карта пунктаў вакцынацыі ад COVID-19 у Мінску
Беларусь ужо не вядзе перамовы аб набыцці вакцын AstraZeneca і Pfizer
Бязвіз для вакцынацыі ад COVID-19 уводзіцца для замежнікаў з 15 ліпеня
Стужка навiн
0