Лукашэнка расказаў, чым тлумачыцца імкненне беларусаў да незалежнасці

© Photo : пресс-служба президента БеларусиАляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")
Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім свяце Купалле (Александрыя збірае сяброў) - Sputnik Беларусь, 1920, 10.07.2021
Падпісацца
Беларускі прэзідэнт адзначыў, што продкі беларусаў ніколі не былі ні рабамі, ні рабаўладальнікамі.
МІНСК, 10 ліп – Sputnik. Імкненне беларусаў да незалежнасці тлумачыцца непакорнасцю і свабодалюбствам продкаў, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім свяце "Купалле" - "Александрыя збірае сяброў".
"Мы ведаем, што імкненне беларусаў да незалежнасці тлумачыцца непакорнасцю і свабодалюбствам нашых продкаў, якія ніколі не былі ні рабамі, ні рабаўладальнікамі", - заявіў беларускі прэзідэнт на свяце "Купалле" ў Александрыі, на сваёй малой радзіме.
Паводле яго слоў, ніколі ў гісторыі яны не былі агрэсарамі, але заўсёды імкнуліся захаваць мір і згоду з бліжэйшымі суседзямі.
"Таму адзінства народа Беларусі ў яго этнічнай, культурнай і канфесійнай разнастайнасці непарушна", - падкрэсліў беларускі прэзідэнт.
Што тычыцца мерапрыемства ў Александрыі, Лукашэнка падкрэсліў, што сёння на яго сабраліся госці і ўдзельнікі, каб "захаваць настрой найстаражытнага народнага свята, якое заўсёды было нашым нацыянальным здабыткам".
Паводле яго слоў, важна тое, што гэтае свята ў Александрыі дазваляе дакрануцца да старажытных ведаў, вопыту ўсіх пакаленняў і чалавецтва ў цэлым, нагадвае людзям пра тое, што яны дзеці роднай зямлі, на якіх жылі магутныя плямёны ўсходніх славян.
© Photo : пресс-служба президента БеларусиРэспубліканскае свята "Купалле"
Республиканский праздник Купалье (Александрия собирает друзей) - Sputnik Беларусь, 1920, 10.07.2021
Рэспубліканскае свята "Купалле"
"Традыцыі, якія пакінулі нам гэтыя слаўныя, мудрыя і моцныя людзі тысячу гадоў таму, фактычна сталі часткай нашай культуры, ляглі ў аснову сучаснага ўкладу жыцця", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён нагадаў, што беларусам ад продкаў засталіся сакральныя веды аб прыродных стыхіях, гаючых травах і абярэгі. Прэзідэнт адзначыў спрадвечную талерантнасць беларусаў, падкрэсліўшы, што сувязь язычніцкіх абрадаў і хрысціянскіх сімвалаў, стала асновай верацярпімасці.
"Гэта вытокі нашай адданасці традыцыйным каштоўнасцям, галоўныя з якіх - сям'я, клопат пра дзяцей, павага да старэйшых пакаленняў. Вось адкуль наш характар, нашы звычкі і нашы традыцыі - адтуль, з тысячагоддзя", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Чытайце таксама:
Што азначае Купалле? Традыцыі і прыкметы свята Івана Купалы
Медык: у Александрыі пацярпелі 7 чалавек, адну дзяўчынку накіравалі ў Магілёў
ДАІ будзе вечна: Лукашэнка зрабіў круг на "Урале" і павіншаваў службу з 85-годдзем
Стужка навiн
0