Які сёння дзень: 17 ліпеня 2021 года

© Sputnik / Альфрэд МікусФэст у вёсцы Пласток
Фэст у вёсцы Пласток - Sputnik Беларусь, 1920, 17.07.2021
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 167 дзён.
Якія падзеі адбыліся 17 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 ліпеня

  • У 1570 годзе ў Вільні заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум.
  • У 1918 годзе ў Маскве пачаўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі.
  • У 1924 годзе быў утвораны Светлагорскі раён.
  • У 1941 годзе была арганізавана генеральная акруга "Беларусь", якая разам з генеральнымі акругамі "Літва", "Латвія" і "Эстонія" ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята "Остланд".

Хто нарадзіўся 17 ліпеня

  • 1959 год: Барыс Пятровіч, беларускі празаік.
  • 1959 год: Вольга Русілка, беларуская паэтэса, літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся рускі падарожнік і этнограф Мікалай Міклуха-Маклай і французская спявачка Эмілі Сімон.

17 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Марфы, маці вялебнага Сімяона Дзіўнагорца, а таксама іканапісца Андрэя Рублёва і яшчэ дваіх святых па імі Андрэй.
У гэты дзень сяляне спадзяваліся на дождж, таму што лічылася: ён паспрыяе калоссю, якое ужо даспявае. Гаспадыні гатавалі аўсяны кісель. Ён не толькі карысны для страўніка: народныя ўяўленні надзялялі яго магічнымі ўласцівасцямі. Напрыклад, калі дзяўчына хацела хутчэй абрацца шлюбам, ёй трэба было з'есці кісель і аблізаць міску з-пад яго.
Калі пры першых кроплях дажджу птушкі схаваліся, ён будзе ісці доўга. Грымоты добра чуваць – можа пайсці град. Жоўтае лісце на дрэвах прадвяшчае раннюю восень.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі