У Беларусь прыедуць лепшыя снайперы з 20 краін свету

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкАрмейскія гульні 2018
Армейскія гульні 2018 - Sputnik Беларусь, 1920, 20.07.2021
Падпісацца
У рамках армейскіх міжнародных гульняў на Брэсцкім палігоне пройдзе конкурс "Снайперскі рубеж". Страляць будуць і днём, і ноччу.
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Лепшыя снайперы спецыяльных падраздзяленняў з 20 краін свету прымуць удзел у міжнародным конкурсе "Снайперскі рубеж" АрМІ-2021, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
Зараз на Брэсцкім палігоне актыўная фаза падрыхтоўкі да конкурсу. Беларусы да яго пачалі рыхтуецца з пачатку чэрвеня.
"Да гэтага праходзіў адбор вайскоўцаў у злучэннях і воінскіх часцях сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл", - гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала абароннага ведамства.
Фармат правядзення конкурсу ў гэтым годзе змяніўся, удакладнілі ў Мінабароны.
"Адна з галоўных асаблівасцей - новае мішэннае абсталяванне айчыннай вытворчасці, якому няма аналагаў у свеце. Усе мішэні - металічныя са стралковай комплексам "Блік", які дазваляе аб'ектыўна ацэньваць стралкоў і імгненна пазначаць трапленне кулі ў мішэнь. Акрамя таго, гэты комплекс валодае неабмежаванымі магчымасцямі у накрыцці мішэннай абстаноўкі ", - пракаментаваў трэнер беларускай каманды падпалкоўнік Арцём Паўлаў.
Ён таксама падкрэсліў, што ўсе практыкаванні прывязаны да тактыкі дзеянняў снайпераў ў сучасных узброеных канфліктах.
"Напрыклад, карэкціроўка агню ў снайперскай пары, калі адзін снайпер выяўляе мэты, дае ўказанні, а іншы туды трапляе. Ці практыкаванне "балістычнае акно", калі снайпер вядзе стральбу праз вузкі праём у сцяне", - удакладніў Паўлаў.
Яшчэ адна асаблівасць конкурсу - выкарыстанне цеплавізійных прыцэлаў для стральбы ноччу, удакладняе Мінабароны. Беларускія снайперы на конкурсе будуць паражаць мішэні саснайперскіх вінтовак ORSIS T-5000. Таксама ў практыкаванні "узаемадзеянне" будуць выкарыстоўвацца пісталеты Макарава.
Конкурс "Снайперскі рубеж" пройдзе ў Беларусі ў чацвёрты раз. Пераможцы і прызёры вызначацца ў ходзе трох этапаў: індывідуальным, парным і камандным заліках. Снайперская дуэль і снайперская эстафета пройдуць па-за залікам.
Конкурс адбудзецца ў рамках армейскі міжнародных гульняў, якія пройдуць у Беларусі з 22 жніўня па 4 верасня бягучага года.
Глядзіце, як адбіраюць лепшых з лепшых для Танкавага біятлону – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2020
Відэа
Глядзіце, як адбіраюць лепшых з лепшых для "Танкавага біятлону" – відэа
Стужка навiн
0