Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. На літоўскую мяжу Еўрасаюз адправіў дадатковыя сілы. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расія здзіўлена заявамі Захаду аб заахвочванні Мінскам нелегальнай міграцыі

© REUTERS / JANIS LAIZANSМігранты каля паста аховы на мяжы з Беларуссю ў Друскінінкаі
Мігранты каля паста аховы на мяжы з Беларуссю ў Друскінінкаі - Sputnik Беларусь, 1920, 22.07.2021
Падпісацца
У МЗС РФ рэкамендуюць Літве супрацоўнічаць з Беларуссю, а не весці падрыўную дзейнасць супраць рэспублікі.
МІНСК, 22 ліп – Sputnik. Масква здзіўлена заявамі заходніх палітыкаў пра тое, што Мінск нібыта заахвочвае нелегальную міграцыю, заявіў у інтэрв'ю РІА Навіны намеснік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка.
На яго думку, лепш бы Літва шукала кантакты з беларускім бокам па праблеме нелегалаў.
"Абвінавачванні Мінска ў заахвочванні нелегальнай міграцыі ў краіны Еўрасаюза з Блізкага Усходу, якія гучаць з вуснаў некаторых заходніх палітыкаў, выклікаюць здзіўленне", - сказаў Рудэнка.
Дыпламат лічыць, што на фоне знешняга ціску і ўзрослых пагроз бяспекі ўнутры краіны сілавікам даводзіцца канцэнтраваць свае намаганні на пытаннях забеспячэння ўнутранай стабільнасці.
"Што ж тычыцца Літвы, то замест падрыўной дзейнасці ёй варта было б вырашаць хвалюючыя яе пытанні процідзеяння незаконным мігрантам ў кантактах з беларускімі ўладамі. Аднак Вільнюс не толькі ўхіляецца ад такога супрацоўніцтва, але і нарошчвае канфрантацыйную лінію", - дадаў Рудэнка.
Улады Літвы 2 ліпеня абвясцілі экстрэмальную сітуацыю ў сувязі з наплывам бежанцаў. Па апошніх дадзеных, ад пачатку года на мяжы з РБ злавілі ўжо больш за 2,2 тысячы нелегалаў, у 27 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што краіна больш не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны ЕС - з-за санкцый Захаду ў Мінска на гэта няма сродкаў і сіл.
Беларускі лідар прапанаваў пакласці "факты на стол", якія пацвердзілі б дачыненне Беларусі. Лукашэнка таксама рэкамендаваў суседзям "пачынаць з сябе" і пашукаць у самой Літве злачынныя групоўкі, якія зарабляюць на арганізацыі нелегальнай міграцыі.
Чытайце таксама:
Медык распавёў пра стан мігрантаў, якія ўцяклі з Літвы ў Беларусь
Лукашэнка адказаў на прэтэнзіі Літвы наконт нелегальнай міграцыі
Мігрантаў выціснуць з Еўрасаюза: куды і чаму, патлумачыў прафесар Савельеў
МЗС Літвы просіць Турцыю скараціць колькасць авіярэйсаў са Стамбула ў Мінск
Пагранічнікі Літвы злавілі больш за 1 700 нелегалаў на мяжы з Беларуссю
Стужка навiн
0