МНС Беларусі можа выконваць тыя ж задачы, што і органы ўнутраных спраў

© Sputnik / Марина СеребряковаПарад у дзень выратавальніка
Парад у дзень выратавальніка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.07.2021
Падпісацца
Пасля ўвядзення навацый у законы "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным становішчы" паўнамоцтвы беларускіх ратавальнікаў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый сур'ёзным чынам пашырылі.
МІНСК, 26 ліп – Sputnik. Супрацоўнікі МНС Беларусі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы, будуць надзелены правамі органаў унутраных спраў, паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ў эфіры СТБ.
Раней стала вядома, што беларускія ўлады ініцыявалі ўнясенне змяненняў у шэраг палажэнняў законаў "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным становішчы".
Па словах кіраўніка МНС Беларусі, гэта была ініцыятыва міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якое, у тым ліку, забяспечвае нацыянальную бяспеку рэспублікі.
"Таму, як бы складана ні было, якія б мы задачы ні выконвалі, мы - людзі ў пагонах, і ў выпадку ўзнікнення пагрозы нацыянальнай бяспекі, тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь вызначаны адпаведны разлік, ўзбраенне і экіпіроўка", - распавёў Вадзім Сіняўскі.
Пры гэтым міністр звярнуў асаблівую ўвагу, што ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый МНС будзе выконваць, як і органы ўнутраных спраў, задачы па прызначэнні.
"На супрацоўнікаў міністэрства будзе распаўсюджвацца закон "Аб органах унутраных спраў" па ўмовах прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, табельнай зброі і самае галоўнае - супрацоўнікі будуць сапраўды гэтак жа заканадаўча абаронены ад рознага роду пагроз", - удакладніў міністр.
Пры канцы ён дадаў, што парадак падрыхтоўкі асабовага складу МНС зменены, туды будуць унесены адпаведныя методыкі. Для гэтага будуць праведзены "заняткі з асабовым складам, з камандзірамі і будзем рыхтаваць іх для выканання задач па прызначэнні".
Чытайце таксама:
Савет бяспекі: падстаў для ўвядзення надзвычайнага становішча ў Беларусі няма
Лукашэнка зацвердзіў папраўкі ў закон аб абароне суверэнітэту
Закон аб абароне суверэнітэту Беларусі прызнаны адпаведным Канстытуцыі
Стужка навiн
0