Плюс два рэйсы: "Белавія" будзе часцей лятаць у Батумі

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкТэхналагічны ўніверсітэт і вежа "Алфавіт" у горадзе Батумі.
Тэхналагічны ўніверсітэт і вежа Алфавіт у горадзе Батумі. - Sputnik Беларусь, 1920, 28.07.2021
Падпісацца
Колькасць пералётаў з беларускай сталіцы на грузінскі курорт вырасла ў разы за апошнія два месяцы, цяпер барты лятаюць 14 разоў на тыдзень.
МІНСК, 28 ліп – Sputnik. Авіякампанія "Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў у грузінскі Батумі, паведамілі Sputnik у прэс-службе кампаніі.
Самалёты з васільком з 10 жніўня пачнуць лятаць часцей у Батумі - дадаюцца рэйсы па аўторках і серадах. Зараз барты лятаюць на грузінскі курорт 14 разоў на тыдзень: колькасць рэйсаў вырасла пасля таго, як Грузія адкрыла межы для замежных турыстаў 1 чэрвеня.
Зараз квіткі ў Батумі на рэгулярныя рэйсы каштуюць ад 446 да 713 рублёў (ад 176 да 282 долараў).
Каб трапіць у краіну, падарожнікі павінны мець пры сабе альбо сертыфікат аб поўнай вакцынацыі супраць каронавіруса (падыходзіць любая вакцына), альбо адмоўны вынік ПЦР-тэста, зробленага не раней, чым за 72 гадзіны да прыбыцця, і медстрахоўку, якая магла б пакрыць выдаткі на лячэнне ад каронавіруса.
Ад ПЦР вызваляюцца дзеці да 10 гадоў. Таксама, калі пасажыр не прайшоў вакцынацыю, на трэці дзень знаходжання ў Грузіі давядзецца прайсці паўторнае ПЦР-тэсціраванне і запоўніць анкету пра гісторыю паездак за апошнія 14 дзён, паказаўшы кантактныя дадзеныя.
Раней стала вядома, што ў жніўні беларускі авіяперавозчык пачне выконваць рэйсы ў Кутаісі.
Чытайце таксама:
Расія павялічвае колькасць авіярэйсаў у Беларусь
У Мінск будуць лятаць новыя авіякампаніі - з Расіі, Грузіі і Кыргызстана
Акрамя Дубая: "Белавія" будзе лятаць у яшчэ адзін эмірат
"Белавія" скараціла да мінімуму колькасць рэйсаў у Ізраіль
Рэйс "Белавія" Мінск - Анталія прыляцеў у Маскву на адным рухавіку
Стужка навiн
0