Інстытут Гётэ спыняе сваю працу ў Беларусі

© Photo : Институт Гете в МинскеКнігі на нямецкай мове
Кнігі на нямецкай мове - Sputnik Беларусь, 1920, 30.07.2021
Падпісацца
Дырэктар арганізацыі выказаў шкадаванне і нагадаў, што інстытут быў тым месцам, дзе можна было вучыцца, падтрымліваць культурнае і сацыяльнае супрацоўніцтва паміж краінамі.
МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Інстытут Гётэ ў Беларусі зачыняецца, пра гэта арганізацыя паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
Кіраўнік інстытута Якоб Рачак напісаў, што ў апошні час прыйшлося займацца спыненнем праектаў у сферы мовы і адукацыі, а таксама работы бібліятэкі.

"Мы суправаджалі цэлыя пакаленні ў вывучэнні нямецкай мовы і тым самым адкрывалі для іх новыя прафесійныя і асабістыя шанцы. Разам з вялікай колькасцю дзеячаў культуры мы напаўнялі жыццём культурны дыялог паміж нашымі краінамі. І мы стварылі ў цэнтры Мінска месца, дзе можна было разам вучыцца, чытаць, размаўляць і святкаваць", - гаворыцца ў паведамленні.

Дырэктар нагадаў, што Інстытут Гётэ пасадзіў у Беларусі больш за 100 дрэваў гінкга, якія з'яўляюцца сімвалам дружбы, даверу і супрацоўніцтва.
"Але гінкга сімвалізуе таксама і нешта іншае, бо, будучы сапраўдным выкапням, яно перажыло многія крызісы апошніх 400 мільёнаў гадоў. Нашы дрэўцы ператрываюць цяжкія часы...", - напісаў Якаб Рачак.

Інстытут Гётэ і санкцыі

Інстытут Гётэ - германская няўрадавая арганізацыя, мэтай якой з'яўляецца папулярызацыя нямецкай мовы, культуры, традыцый.
Працаваў у Беларусі з 1993 года. На базе Інстытута былі арганізаваны курсы вывучэння нямецкай мовы, праходзілі семінары для выкладчыкаў нямецкай, выставы, кінапаказы, канцэрты. Інстытут Гётэ працуе ў 97 краінах свету.
30 чэрвеня 2021 года МЗС Беларусі запатрабавалі ад Інстытута на працягу месяца спыніць дзейнасць у Мінску.
У адказ знешнепалітычнае ведамства Германіі распаўсюдзіла заяву, у якой выказала шкадаванне з нагоды рашэння беларускага боку.
Раней беларускія ўлады заявілі пра намер распачаць дзеянні ў адказ на прыняцце чарговага пакета санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска з боку Еўрапейскага Саюза.
Стужка навiн
0