Эльвіра Герман не будзе адмаўляцца ад алімпійскай эстафеты 4х400

© Photo : БФЛАЭльвіра Герман
Эльвіра Герман - Sputnik Беларусь, 1920, 03.08.2021
Падпісацца
Яна патлумачыла гэта жаданнем падтрымаць сябровак па камандзе, якія "рыхтаваліся і заслужылі шанс прабегчы на Гульнях".
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Чэмпіёнка Еўропы ў бегу на 100 м з бар'ерамі Эльвіра Герман заявіла, што не будзе адмаўляцца ад старту ў эстафеце 4х400 метраў на Алімпійскіх гульнях у Токіа.
"Я не буду адмаўляцца ад эстафеты. Паважаю дзяўчынак, яны да яе рыхтаваліся, адабраліся сюды і заслужылі шанс прабегчыся на Алімпійскім стадыёне", - напісала лёгкаатлетка ў сацсетцы.
Эльвіра Герман апынулася ў заяўцы з-за таго, што Ганна Міхайлава і Крысціна Мулярчык не былі дапушчаны да стартаў з-за недастатковай колькасці допінг-проб.
Тэрнеры замянілі іх бар’ерысткай Эльвірай Герман і прадстаўніцай гладкага спрынтарскага бегу Крысцінай Ціманоўскай. Спартсменка, якая спецыялізуецца на дыстанцыях 100 і 200 метраў, у сацсетках выказала публічную незадаволенасць, што прывяло да скандалу і адхілення бягухі ад далейшых спаборніцтваў.
Разам з Герман эстафету 4х400 метраў пабягуць Юлія Блізнец, Астэрыя Уза Лімай і Аляксандра Хільмановіч. Трыо, да якога далучылася лепшая беларуская бар’ерыстка, першапачаткова было ў заяўцы зборнай. Гэтыя дзяўчаты спецыялізуюцца на дыстанцыі 400 метраў. Кваліфікацыйныя (паўфінальныя) забегі пройдуць 5 жніўня, фінал прызначаны на бліжэйшую суботу.
Чытайце таксама:
МАК пачаў расследаванне сітуацыі з беларускай Крысцінай Ціманоўскай
CAS адхіліў запыт Ціманоўскай на адмену рашэння НАК Беларусі аб яе адхіленні
Хто такая Крысціна Ціманоўская, з-за якой так многа шуму
МЗС Польшчы: Ціманоўская атрымала польскую візу
Стужка навiн
0