Які сёння дзень: 3 жніўня 2021 года

CC0 / Pixabay/Free-Photos Free-Photos / Які сёння дзень: 3 жніўня 2021 года
Які сёння дзень: 3 жніўня 2021 года - Sputnik Беларусь, 1920, 03.08.2021
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шаснаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 150 дзён.
А вы ведаеце, што 75 год таму беларускія партызаны распачалі "Рэйкавую вайну"? Як сведчаць дадзеныя нацыянальнага архіва Беларусі, каля 85 тысяч чалавек ударылі па чыгунках, станцыях, мастах і гарнізонах праціўніка. Толькі за першую ноч было знішчана каля 42 тысяч рэек. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 жніўня

  • У 1427 годзе вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключыў з Вітаўтам пагадненне "быть за одно".
  • У 1569 годзе васаламі Рэчы Паспалітай былі абвешчаны Герцагства Курляндскае і Земгальскае разам з Інфлянтамі.
  • У 1678 годзе Расія і Рэч Паспалітая заключылі дагавор аб працягу на 13 гадоў Андрусаўскага перамір'я, Рэч Паспалітая замест Кіева Рэчы Паспалітай атрымала Веліж, Себеж і Невель.
  • У 1943 годзе пачаўся першы этап "Рэйкавай вайны".
  • У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Нігерыяй.
  • У 2004 годзе гарадскі пасёлак Тураў атрымаў статус горада.

Хто нарадзіўся 3 жніўня

  • 1872 год: Уладзімір Міткевіч, рускі навуковец-электратэхнік беларускага паходжання.
  • 1899 год: Баляслаў Грабінскі, беларускі ўрач, заснавальнік Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, актыўны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.
  • 1961 год: Галіна Шапялевіч, мастачка, ілюстратар. Рабіла малюнкі для англійскага выдання В. Быкава, ілюстравала кнігі Я. Коласа, М. Багдановіча, Дж. Олдрыджа і іншых.
  • 1986 год: Дар'я Домрачава, беларуская біятланістка.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся вынаходнік бяспечнага ліфта Эліша Оціс, амерыканскі пісьменнік-фантаст Кліфард Саймак і лідар гурта Metallica Джэймс Хэтфілд.

3 жніўня ў народным календары

Працягваюцца Зажынкі — шмат дзе ў Беларусі ў гэты дзень выпраўляліся ў поле, каб зжаць першы сноп. Ён ставіўся асобна ад іншых, пры гэтым казалі: "Стань, мой сноп, на тысячу коп!".
Зажынкі - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2019
Фота
Весела і смачна: Зажынкі адсвяткавалі ў вёсцы Жораўка
Колькі каласкоў са снапа клалі на зямлю разам з хлебам-соллю.
Потым гаспадыня прыносіла яго дадому і ставіла ў чырвоны кут пад абразамі або ў хлеў, каб скаціна была здаровая, дзе ён і знаходзіўся, пакуль малацьба не заканчвалася.
Звычайна на пачатак жніва заклікалі святара – каб ён прачытаў малітву над жытам. Але захаваліся ў асобных раёнах і язычніцкія абрады: напрыклад, часам жнеі качаліся па полі перад жнівом або падпярэзваліся першымі зжатымі каласамі, затыкалі іх за пояс – каб не балела спіна.
Калі працы на полі былі скончаны, увечары збіраліся ў хаце і лідзілі святочную вячэру.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі