Скарбонка алімпійскай зборнай Беларусі папоўнілася на два медалі

© REUTERS / LEAH MILLISФінальны паядынак паміж Магамедхабібам Кадымагамедавым (Беларусь) і Заурбекам Сідаковым (Расія)
Фінальны паядынак паміж Магамедхабібам Кадымагамедавым (Беларусь) і Заурбекам Сідаковым (Расія) - Sputnik Беларусь, 1920, 06.08.2021
Падпісацца
Сярэбраную і бронзавую ўзнагароды ў напружанай барацьбе прынеслі адпаведна Магамедхабіб Кадымагамедаў і Ванэса Каладзінская.
МІНСК, 6 жні – Sputnik. Беларускі барэц вольнага стылю (вагавая катэгорыя да 74 кг) Магамедхабіб Кадымагамедаў заваяваў сярэбраную ўзнагароду Токіа-2020, паведамляе Sputnik.
У фінальнай схватцы супраць расіяніна Заурбека Сідакова прадстаўнік Беларусі прайграў з лікам 0:7.
У 1/8 фіналу Кадымагамедаў быў мацней кубінца Хеандры Гарсон Кабалера (12:8). У чвэрцьфінале Магамедхабіб выйграў у аднаго з галоўных фаварытаў турніру - амерыканца Кайла Дэйка з ашаламляльным лікам 11:0. У паўфінале прадстаўнік Беларусі сустрэўся з італьянскім барцом кубінскага паходжання Франка Чаміса Маркесам і перамог яго з лікам 9:7.
© Photo : Пресс-служба НОК БеларусиВанэса Каладзінская заваявала бронзу на Алімпіядзе ў Токіа
Ванесса Колодинская завоевала бронзу на Олимпиаде в Токио - Sputnik Беларусь, 1920, 06.08.2021
Ванэса Каладзінская заваявала бронзу на Алімпіядзе ў Токіа
Другі прадстаўнік алімпійскай зборнай Беларусі Ванэса Каладзінская, якая выступае ў жаночай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 53 кг, заваявала бронзавую ўзнагароду Алімпійскіх гульняў у Токіа. У сутычцы за трэцяе месца яна атрымала датэрміновую перамогу над амерыканкай Джакару Гвенішу Вінчэсцер.
Перад сённяшнім паядынкам Ванэса перамагла ў паядынку 1/8 фіналу румынку Андрэа Ана з лікам 10:0, затым адолела спартсменку з Індыі Вінеш Вінеш з лікам 9:3. У сутычцы за выхад у фінал беларуска крыўдна прайграла кітаянцы Кін’ю Панг. Вёўшы ў ліку 2:0, Каладзінская ўпусціла перамогу за лічаныя секунды да заканчэння сутычкі.
Алімпійскія прызёры атрымалі віншаванні Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі Віктара Лукашэнкі, які адзначыў сур’ёзную працу і імкненне да перамогі беларускіх алімпійцаў.
Нагадаем, раней сярэбраны медаль заваявала Ірына Курачкіна, якая выступіла ў барацьбе ў катэгорыі да 57 кг, трэцяе месца ў скачках у вышыню заняў беларускі лёгкаатлет Максім Недасекаў, а золата Алімпіяды прынёс батуціст Іван Літвіновіч.
Чытайце таксама:
Беларуска Курачкіна выйграла срэбра Алімпіяды ў Токіа
Максім Недасекаў прынёс зборнай Беларусі другі медаль Гульняў-2020
Першы медаль: батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
Стужка навiн
0