Улады ўвялі экспартныя пошліны на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкСупрацоўнік прадпрыемства лесанарыхтоўкі і лесаперапрацоўкі, архіўнае фота
Супрацоўнік прадпрыемства лесанарыхтоўкі і лесаперапрацоўкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 07.08.2021
Падпісацца
Прэзідэнцкі ўказ уступіць у сілу праз 10 дзён пасля апублікавання; частка дакумента носіць паметку "для службовага карыстання".
МІНСК, 7 жні – Sputnik. Беларусь уводзіць экспартныя пошліны на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі. Адпаведны ўказ прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"У мэтах прадухілення дэфіцыту лесаматэрыялаў і прадукцыі дрэваапрацоўкі ў Рэспубліцы Беларусі ўстанавіць па 31 снежня 2021 г. стаўкі вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі, якія вывозяцца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза", - гаворыцца ў тэксце дакумента, які уступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
Экспартныя пошліны ўведзены на вываз драўніны за межы мытнай тэрыторыі ЕЭАС. Разам з тым, згодна з указам, выключэнні зроблены для шэрага краін - Азербайджана, Грузіі, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Туркменістана і Украіны.
Саўмін з 1 студзеня 2022 года будзе вызначаць памер пошлін і вызначаць, на што будуць выдаткаваныя сродкі ад выплаты пошлін.
Частка прэзідэнцкага ўказа не публікуецца, бо мае пазнаку "для службовага карыстання".
Стаўкі пошлін вызначаны ў памеры 100 еўра за кубаметр, альбо ад 2%, 5% і 6,5% ад мытнага кошту, у залежнасці ад віду лесаматэрыялаў і прадукцыі дрэваапрацоўкі.
Чытайце таксама:
Мінлясгас: усе вырубкі лесу ў Беларусі - толькі планавыя
Лукашэнка даручыў за тры гады пусціць на трэскі ўсю няякасную драўніну
Унікальныя лясы свету ў фотаздымках
Стужка навiн
0