Які сёння дзень: 8 жніўня 2021 года

© Sputnik / Андрей Архипов / Перайсці ў фотабанкЯкі сёння дзень: 8 жніўня 2021 года
Які сёння дзень: 8 жніўня 2021 года - Sputnik Беларусь, 1920, 08.08.2021
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць першым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 145 дзён.
Сто два гады таму падчас польска-савецкай вайны польскія войскі занялі Мінск. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 жніўня

  • У 1655 годзе маскоўскія войскі ў ходзе вайны з Рэччу Паспалітай занялі Вільню.
  • У 1794 годзе пачалася двухдзённая атака расійскіх войскаў на Вільню.
  • У 1919 годзе польскія войскі занялі Мінск.
  • У 1925 годзе пад рэдакцыяй Язэпа Туркевіча выдадзеная газэта-аднадзёнка "Селянін".
  • У 2006 годзе ўсталяваныя дыпламатычныя зносіны паміж Беларуссю і Чарнагорыяй.

Хто нарадзіўся 8 жніўня

  • 1882 год: Уладзіслаў Старэвіч, рэжысёр-аніматар беларускага паходжання.
  • 1912 год: Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменнік.
  • 1926 год: Аляксандр Надсан, беларускі рэлігійны дзеяч, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане.
  • 1953 год: Уладзімір Пракапцоў, беларускі мастак, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Джон Расэл, амерыканскі кінаакцёр Дасцін Хофман і адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі, брытанскі фізык-тэарэтык Поль Дырак.

8 жніўня ў народным календары

У гэты дзень успамінаюць святых Ермалая, Ярміппа, Майсея і Параскеву. На Ермалая людзі гаворылі: "Асенняе марыва па травах ідзе, гаючую моц ім дае". Раніцай выпадала халодная раса, якая быццам і надавала ім гаючыя ўласцівасці.
Час ужо збіраць ураджай карняплодаў – на агародах паспявае першая салодкая бульба. Таксама у гэты дзень пачынаюць рыхтаваць млыны да памолаў.
Каля цэркваў 8 жніўня збіраліся жабракі і юродзівыя, бо святая Параскева з'яўляецца іх заступніцай. На Параскеву-Пятніцу жанчыны не браліся за сваё рукадзелле, бо лічылася, што гэта можа ўгнявіць святую, якая "адказвае" таксама за жаночую працу.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі