https://bel.sputnik.by/20230809/kakoj-segodnya-den-9-zhniunya-1036979587.html
Які сёння дзень: 9 жніўня 2023 года
Які сёння дзень: 9 жніўня 2023 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць першым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 144 дні. 09.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-09T05:52+0300
2023-08-09T05:52+0300
2023-08-09T05:52+0300
падзеі і даты
беларусь
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104179/13/1041791330_0:37:3077:1768_1920x0_80_0_0_c39cbc91f910c243b5a56f8d366785f4.jpg
Сёння нарадзілася славутая беларуская паэтэса Ларыса Геніюш. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 9 жніўняХто нарадзіўся 9 жніўняТаксама ў гэты дзень нарадзіліся фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка Тувэ Янсан і амерыканская спявачка, актрыса Уітні Х'юстан.9 жніўня ў народным календарыУ гэты дзень у народзе ўшаноўвалі святога вялікапакутніка Панцеляймона і блажэннага Мікалая.Лічылася, што Панцеляймон дапамагае пазбавіцца ад галаўнога болю. Яго таксама называлі Зажніўным, і ў гэты дзень працягваўся збор лекавых траў, а яшчэ – Палій, бо падчас навальніцы можа спаліць маланкай. Таму забаранялася 9 жніўня везці з поля жыта.Мікола Качанскі, або Капуснік, спрыяў добраму ўраджаю гэтай карыснай агародніны. "На Міколу Качанскага качаны завязаліся", "З капустай на стале не будзе пуста", "Капуста не пуста, сама ляціць у вусны" – так прымаўлялі, гатуючы стравы з капусты. На стале ў добрага гаспадара да гэтага дня з'яўлялася яшчэ і бульба – гэтыя дзве расліны былі асновай шматлікіх страў у канцы лета.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104179/13/1041791330_346:0:3077:2048_1920x0_80_0_0_9b91c2b9e28cf7cbab82963d0cac33ff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
падзеі і даты, беларусь, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
падзеі і даты, беларусь, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 9 жніўня 2023 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць першым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 144 дні.
Сёння нарадзілася славутая беларуская паэтэса Ларыса Геніюш. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 9 жніўня
У 1500 годзе маскоўскія войскі ўзялі Таропец падчас маскоўска-літоўскай вайны.
У 1798 годзе была заснаваная Мінская дыяцэзія.
У 1944 годзе быў заснаваны Мінскі аўтамабільны завод.
1850 год: Рудольф Абіхт, нямецкі славіст, даследчык і папулярызатар беларускай культуры ў Германіі.
1890 год: Максім Бурсевіч, педагог, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі.
1910 год: Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса, пісьменніца.
1936 год: Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка Тувэ Янсан і амерыканская спявачка, актрыса Уітні Х'юстан.
9 жніўня ў народным календары
У гэты дзень у народзе ўшаноўвалі святога вялікапакутніка Панцеляймона і блажэннага Мікалая.
Лічылася, што Панцеляймон дапамагае пазбавіцца ад галаўнога болю. Яго таксама называлі Зажніўным, і ў гэты дзень працягваўся збор лекавых траў, а яшчэ – Палій, бо падчас навальніцы можа спаліць маланкай. Таму забаранялася 9 жніўня везці з поля жыта.
Мікола Качанскі, або Капуснік, спрыяў добраму ўраджаю гэтай карыснай агародніны. "На Міколу Качанскага качаны завязаліся", "З капустай на стале не будзе пуста", "Капуста не пуста, сама ляціць у вусны" – так прымаўлялі, гатуючы стравы з капусты. На стале ў добрага гаспадара да гэтага дня з'яўлялася яшчэ і бульба – гэтыя дзве расліны былі асновай шматлікіх страў у канцы лета.