ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі

© PixabayСцяг ЗША, архіўнае фота
Сцяг ЗША, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 09.08.2021
Падпісацца
На думку Белага дома, дзеянні беларускіх улад пагражаюць нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў.
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Злучаныя Штаты Амерыкі пашырылі санкцыі супраць Беларусі, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе Белага дома.
"Я, прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн, пашыраю маштаб дзеяння надзвычайнага становішча, абвешчанага ва ўказе №13405 ад 16 чэрвеня 2006 года", - гаворыцца ў дакуменце.
Там таксама адзначаецца, што дзейнасць беларускіх улад уяўляе сабой пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў.
Згодна з указам, падпісаным Байдэнам, абмежаванні закрануць асоб, якія "працуюць або працавалі ў абаронным або звязаным з ім сектарах, энергетычным сектары, сектары вытворчасці калійных удабрэнняў, сектары вытворчасці тытунёвых вырабаў, будаўнічым і транспартным сектарах эканомікі Беларусі".
Новыя абмежавальныя меры закранаюць бізнесменаў, набліжаных да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, а таксама кампаній, што імі кантралююцца. Усяго ў спісе 23 фізічныя асобы і 21 кампанія. Сярод іх бізнесмен Аляксей Алексін, намеснік старшыні СК Сяргей Аземша, кіраўнік камітэта Дзмітрый Гара, дэпутаты Генадзь Давыдзька і Алег Гайдукевіч і іншыя. Сярод прадпрыемстваў - Белнафтагаз, Беларуськалій, Абсалютбанк, Энерга-Ойл, Дана Холдынг, а таксама Нацыянальны алімпійскі камітэт і іншыя. Увесь спіс апублікаваны на сайце Мінфіна ЗША.

Хроніка санкцый супраць Беларусі

Злучаныя Штаты з 3 чэрвеня аднавілі санкцыі супраць 9 прадпрыемстваў беларускага нафтапрамысловага комплексу, якія складаюць аснову дадзенай галіны ў рэспубліцы.
Заходнія краіны ўвялі санкцыі супраць Беларусі сінхронна 21 чэрвеня. У "чорным спісе" Еўрасаюза апынуліся 8 прадпрыемстваў і 78 грамадзян рэспублікі, ЗША - 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб, Вялікабрытаніі - 11 чалавек і 2 арганізацыі, Канады - 17 фізічных асоб і 5 арганізацый. Ім таксама забаронена ездзіць у/праз краіны ЕС, а існуючыя актывы ў ЕС замарозяць.
Акрамя гэтага, еўрапейскім бізнесменам і кампаніям забаронена даваць сродкі тым, хто занесены ў санкцыйны пералік ЕС. У ім зараз 166 фізічных і 15 юрыдычных асоб.
З 25 чэрвеня ўступілі ў сілу сектаральныя санкцыі супраць Беларусі, якія закранаюць гандаль нафтапрадуктамі і калійнымі ўгнаеннямі.
Беларусь 28 чэрвеня ўвяла санкцыі ў адказ у дачыненні да ЕС, у тым ліку прыпыніла ўдзел ва "Усходнім партнёрстве" і прыступіла да працэдуры "замарожвання" пагаднення аб рэадмісіі з ЕС.
Чытайце таксама:
Лукашэнка распавёў, у чым праблема санкцый
МЗС Літвы: экспарт беларускіх калійных удабрэнняў можа быць спынены
Лукашэнка: да санкцыйнага вэрхалу краіна толькі пачынае прыстасоўвацца
Пры ўзмацненні санкцый Беларусь перанакіруе сельгасэкспарт у Расію і Кітай - Крупко
Лукашэнка расказаў, як Беларусь рыхтавалася да санкцый
Пуцін: нягледзячы на санкцыі знешні доўг Беларусі скараціўся на 2,5%
Лукашэнка: Беларусь вытрымае санкцыі Захаду
Сем краін Еўропы далучыліся да чацвёртага пакета санкцый супраць Беларусі
ЗША, Вялікабрытанія і Канада сінхронна з ЕС увялі санкцыі па Беларусі
Лукашэнка назваў санкцыі Захаду "шантажом у міжнародным маштабе"
ЕС шкадуе аб жаданні Беларусі "замарозіць" пагадненне аб рэадмісіі
Беларусь уводзіць санкцыі ў адказ супраць ЕС
Еўрасаюз уводзіць сектаральныя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Стужка навiн
0