Другі раз за год: заробкі бюджэтнікаў вырастуць

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія грошы
Беларускія грошы - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2021
Падпісацца
Настаўнікі, медыкі, сацработнікі і іншыя ўбачаць у жнівеньскіх разліковых лістках сумы крыху большыя, чым раней.
МІНСК, 14 жні - Sputnik. Заработныя платы работнікаў бюджэтных арганізацый вырастуць: з 1 жніўня базавая стаўка павялічана з 195 да 198 рублёў, паведамілі ў Мінпрацы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Базавая стаўка - асноўны паказчык, на аснове якой разлічваецца зарплата бюджэтнікаў. У гэтым годзе яна павышаецца другі раз - з 195 да 198 рублёў. У мінулы раз, з 1 студзеня, яна павялічылася адразу на 10 рублёў - са 185 да 195 рублёў.
У Мінпрацы адзначылі, што ў 2021 годзе назіраецца апераджальны тэмп росту зарплаты ў бюджэтнай сферы над тэмпамі яе ў цэлым па краіне: намінальны - 114,9%, рэальны - 105,6%.
Сярэдні заробак беларусаў за чэрвень склаў 1433,4 рублі, і ён таксама вырас, хоць і нязначна. Калі пералічыць па курсе, выйдзе 570 долараў.

Прэміі бюджэтнікам

Раней стала вядома, што сума, якая накіроўваецца на прэміраванне работнікаў бюджэтных арганізацый, павялічыцца да 20% ад службовых акладаў. Гэта прадугледжана прэзідэнцкім указам № 482, які ўступіў у сілу з 1 ліпеня 2021 года. Раней прэміяльныя фонды складалі толькі 5% асігнаванняў.
Таксама для бюджэтнікаў павялічыцца ўдвая аднаразовая выплата на аздараўленне. Аднак гэтая заканадаўчая папраўка набудзе моц пазней - да канца 2021 года выплата яшчэ разлічваецца як 0,5 акладу. А ўжо з пачатку 2022-га будзе адпавядаць поўнай яго суме.
Чытайце таксама:
Што зменіцца з 1 жніўня: новы прызыў, дапамога і авіярэйсы
Лукашэнка паставіў планку па заробках беларусаў да канца пяцігодкі
Белстат назваў сярэднюю зарплату медыкаў у 2020 годзе
Стужка навiн
0