Ультрамарафон Екацерынбург - Брэст: як бізнэсмэн адолеў 3 000 км за 67 дзён

© Sputnik / Светлана ЯценюкМарафон быў завершаны ў Брэсцкай крэпасці
Марафон быў завершаны ў Брэсцкай крэпасці - Sputnik Беларусь, 1920, 19.08.2021
Падпісацца
Запланаваны на месяц забег расцягнуўся па часе ўдвая, а за час шляху марафонец паспеў атрымаць сонечны ўдар, сутыкнуцца з ранішнімі халадамі, пазмагацца са сваёй псіхалогіяй і змяніць шэсць пар красовак.
Бізнэсмэнз Екацярынбурга Алег Сцецкі - дасведчаны марафонец. Але бегчы ад Екацярынбурга да Брэста нават для яго аказалася няпроста. Падрабязней - у матэрыяле Sputnik.

Ідэя звышмарафона

З Алегам сустракаемся на ўваходзе ў Брэсцкую крэпасць ля Зоркі. Позна ўвечары 16 жніўня ён завяршыў тут свой шматдзённы і працяглы марафон, пераадолеўшы адлегласць у тры тысячы кіламетраў ад Екацярынбурга да Брэста.
А на наступны дзень пасля невялікага адпачынку прыехаў даставіць у крэпасць часцінку ўральскай зямлі ў гонар Уральскага дабравольніцкага танкавага корпуса, які ўдзельнічаў у баях у гады Другой сусветнай.
Стомленасць ад працяглага забегу яшчэ захоўваецца, прызнаецца ён.
У свой звышмарафон, як называў яго Алег, ці "Марафон памяці", як назвалі расійскія журналісты, бізнэсмэн і спартсмен-аматар Алег Сцецкі адправіўся з роднага Екацярынбурга 10 чэрвеня.
Дата гэтая выбрана нездарма. Менавіта ў гэты дзень 50 гадоў таму ў Свярдлоўску стартавалі ўдзельнікі лёгкаатлетычнага прабегу імя Героя Савецкага Саюза Н.І. Кузняцова па маршруце "Свярдлоўск-Брэст". Арганізатарам марафона быў заснавальнік клуба бегу "УРАЛ-100" Віктар Дутаў. Удзельнікі забегу перадавалі адзін аднаму эстафету, пераадольваючы напераменку адрэзкі маршруту.
© Sputnik / Светлана ЯценюкЦяпер у Брэсце будзе часцінка ўральскай зямлі - у гонар Уральскага дабравольніцкага танкавага корпуса, які ўдзельнічаў у баях у гады Другой сусветнай
Теперь в Бресте будет частичка уральской земли - в честь Уральского добровольческого танкового корпуса, участвовавшего в боях в годы Второй мировой - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2021
Цяпер у Брэсце будзе часцінка ўральскай зямлі - у гонар Уральскага дабравольніцкага танкавага корпуса, які ўдзельнічаў у баях у гады Другой сусветнай
Падобны забег планаваў арганізаваць і Алег Сцецкі, аднак сабраць жадаючых не атрымалася. Тым больш, што, па словах арганізатараў падобных спаборніцтваў, на такое мерапрыемства спатрэбілася б каля аднаго мільёна расійскіх рублёў. У выніку ад ідэі з эстафетай давялося адмовіцца.
Але адмаўляцца ад звышмарафона Алег не збіраўся і вырашыў бегчы адзін і без суправаджэння. Сабраў у заплечнік неабходныя базавыя рэчы, наверх прымацаваў запасныабутак і з заплечнікам, які на старцеважыў каля васьмі кілаграмаў, і адправіўся ў свой працяглы і шматдзённы забег.
Спярша Алег разлічваў, што ў Брэст прыбяжыць праз месяц, пераадольваючы у дзень па 100 км. Але ў рэальнасці з улікам працягласці маршруту і адсутнасці суправаджэння, з-за чаго бегчы даводзілася з рэчамі, сярэдняя адлегласць, якую атрымоўвалася пераадольваў у дзень апынулася ў двое менш - каля 50 км.
Аб сваім забегу Алег распавядаў у сацсетках. Там жа анансаваў, што любы жадаючы можа далучыцца да яго на любым адрэзку маршруту. І такія знаходзіліся.
© Sputnik / Светлана ЯценюкСцецкі разлічваў прыбегчы ў Брэст праз месяц, аднак марафон зацягнуўся
Стецкий рассчитывал прибежать в Брест через месяц, однако марафон затянулся - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2021
Сцецкі разлічваў прыбегчы ў Брэст праз месяц, аднак марафон зацягнуўся
Але асноўную частку маршруту Алегу даводзілася пераадольваць самому. Спартсмен бег і днём,і ноччу пару дзён, перарываючыся на паўтарагадзінны мікрасон пры дарозе. Бягун таксама спыняўся адпачыць у знаёмых, сяброў ці ў гасцініцах. Там ён ужо адсыпаўся, прыводзіў сябе ў парадак, мог крыху вывучыць горад у якім спыніўся, і адпраўляўся далей.

Выпрабаванні для арганізма

Многія сябры і знаёмыя скептычна ставіліся да ідэі Алега прабегчы адлегласць ад Екацярынбурга да Брэста і нават адгаворвалі яго ад той ідэі. Сумняваліся, што ён дойдзе да фінішу і нават пасля таго, як Алег пераадолеў доўгую адлегласць.
Падобныя скептычныя здагадкі толькі наадварот падбухтоўвалі ўльтрамарафонца даказаць, што ўсе памыляюцца. Але гэта было нялёгка.
"Пасля 2000 км арганізм ужо супраціўляўся. Бывала мяне на трасе насіла, бывала - з'яўляліся галюцынацыі. Я ўжо проста на характары на сіле духу бег. 90% поспеху ўтльрамарафонцаў - гэта псіхалогія. І толькі 10% - гэта фізічная падрыхтоўка", - кажа Алег Сцецкі.
Складанасці прыўносіла непагадзь. Месцамі бегунудаводзілася змагацца саспякотай. У Тамбове, да прыкладу Алег бег у +38 градусаў. У выніку атрымаў сонечны ўдар. Самастойна прыводзіў сябе ў пачуцці, паліваючы галаву халоднай вадой. Удалося аднавіцца без выкліку хуткай дапамогі, але потым 15 км проста ішоў пешшу.
А ў некаторых іншых рэгіёнах ультрамарафонец пакутаваў ад холаду. Вось яго запіскі ў Інстаграм з гэтай нагоды:
"23 дзень звышмарафона Екацерынбург - Брэсцкая крэпасць скончыўся тым, што ледзь не скончыўся я ад начнога холаду з туманам. Залез на нейкія пагоркі побач з трасай у раёне Апастова, думаючы падрамаць ў полі удалечыні ад шуму. Да трасы метраў 600, а па дарозе грунтавай сышоў км на 3. Разаслаў "пенку", надзеў кофту (нарвежская тэрмабялізна тонкая), штаны, куртка ад ветру і дажджу, компрэсійныя гольфы... Да 00:30 па мясцовым часе зразумеў, што змерзну. Рушыў з пагоркаў наўпрост на трасу. Цемра. Туман. Вельмі холадна. Пад курткай абрыўкі. Выратавала коўдру з фальгі.... У 2:30 пачаліся "скокі святога Вітта". Трэсла ад дрыжыкаў. Лайфхакі – "пенка" і пояс для геляў дапамогуць вам зрабіць цёплую бронекамізэльку. Але рукі! "Цярмуха" і куртка ад дажджу не ратавалі. Ногі працавалі, а рукі даводзілася расціраць на хаду ці абхапляць сябе ".

Змяніў шэсць пар красовак

Па шляху марафонца вадзіцелі не раз прапаноўвалі падвезці. Алег іх ветліва дзякаваў, але адмаўляўся ад такой ласкі і з радасцю прымаў любую іншую дапамогу.
© Sputnik / Светлана ЯценюкУсё рухі фіксаваліся ў спецыяльнай праграме ў тэлефоне
Все передвижения фиксировались в специальной программе в телефоне - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2021
Усё рухі фіксаваліся ў спецыяльнай праграме ў тэлефоне
Усе сваё перамяшчэнне ён фіксаваў праз праграму ў тэлефоне. Таму на любым участку яго маршруту можна бачыць, з якой хуткасцю і колькі часу перасоўваўся ультрамарафонец. Гэта свайго роду доказ яго забегу. То бок, усю адлегласць ад Екацярынбурга да Брэста Алег пераадолеў на сваіх нагах за выключэннем аднаго адрэзка на мяжы з Беларуссю.
Алег дабег да пагранперахода на мяжы Расіі і Гомельскай вобласці. Але прабегчы праз пункт пропуску забаранілі, сказалі, што перасекчы мяжу можна толькі на цягніку.
"Я ўжо на той момант трэці дзень не спаў. Толькі мікрасон быў па паўтары гадзіны. І ўжо ад пагранпераходу да Новозыбкава мяне памежнікі давезлі, за што ім дзякуй. І ў гасцініцы я пачакаў паўтары сутакцягніка, які давёз да Гомеля", - распавядае Алег.
Менавіта гэты ўчастак у 75 км ён не прабег - але атрымліваецца, што інакш рухацца далей было ніяк нельга. Увесь астатні шлях у тры тысячы кіламетраў Алег прабег.
У доказ гэтаму - выкарыстаныя шэсць пар абутку за час забегу. Першую пару Алег праз некаторы час са страта прабіў бутэлькавым шклом, якое валялася на абочыне. Абуў запасныя, якія ўзяў з сабой як сменку ў выпадку непагадзі.
© Sputnik / Светлана ЯценюкЗа час забегу Алег выкарыстаў шэсць пар абутку
За время забега Олег использованные шесть пар обуви  - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2021
За час забегу Алег выкарыстаў шэсць пар абутку
Але ўжо праз 100-120 км другая пара абутку трохі сцерлася збоку і пачала шараваць нагу. Пра гэта Алег напісаў у сацсетках. Тады ён прабягаў па дарогах каля Удмуртыі. Ультрамарафонец дабег да буйнога горада і хацеў купіць там новыя красоўкі. Але на дапамогу прыйшоў майстар спорту з Пермі, у якога Алег спыняўся на начлег. Ён прыехаў на сваёй асабістай машыне ў населены пункт, дзе Алег тады знаходзіўся, і прывёз на выбар шэсць пар яго асабістых красовак.
Ульрамарафонец ўзяў у яго дзве пары абутку. Але адну з іх зноў неўзабаве прабіў ўжо нейкімдротам. А ў другой пары праз час стачылісязаднікі. Пятую пару красовак Алег набыў у краме па шляху свайго маршруту. Але памыліўся памерам: параілі ў краме ўзяць на памер больш, а яны падчас бегу расцягнуліся, сталі яшчэ большымі і пачалі моцна шараваць ногі. У марафонца ўтварыліся мазалі, з-за чаго бегчы стала яшчэ больш складана. І ўжо дабегшы да Пензы па парадзе добрага спецыяліста, які апранае спартсменаў, Алег набыў апошнюю пару красовак, у якіх змог без здарэнняў дабегчы да Брэста.

Гэта не апошні забег

У канцы свайго маршруту ультрамарафонец ўжо не столькі бег, колькі ішоў: настолькі арганізм ужо быў стомленым. Да дзесяці вечара ён апынуўся ў Брэсце, і са сьцягам СССР дабег да сцен Брэсцкай крэпасці. Сімвалічна, што гэта першы візіт ультрамарафонца ў Брэст. Тут Алег пабудзе пару дзён, адпачне і ўжо транспартам адправіцца дадому.
© Sputnik / Светлана ЯценюкМарафон Алег завяршыў са сцягам СССР ля сцен Брэсцкай крэпасці
Марафон Олег завершил с флагом СССР у стен Брестской крепости - Sputnik Беларусь, 1920, 18.08.2021
Марафон Алег завяршыў са сцягам СССР ля сцен Брэсцкай крэпасці
Алег прызнаецца, што маршрут "Екацерынбург - Брэст" - пакуль яго самы працяглы па кіламетражы і па працягласці забег. І даўся ён вельмі няпроста. Але спыняцца на гэтым ультрамарафонец не мае намеру і будзе працягваць пакараць для сябе новыя дыстанцыі і новыя маршруты
Стужка навiн
0