Які сёння дзень: 21 жніўня 2021 года

© AP / Sergei GritsЯкі сёння дзень: 21 жніўня 2021 года
Які сёння дзень: 21 жніўня 2021 года - Sputnik Беларусь, 1920, 21.08.2021
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 132 дні.
А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1911 годзе з Луўру выкралі партрэт Моны Лізы? Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 жніўня

  • У 1781 годзе горад Дрыса (Верхнедзвінск) набыў  герб.
  • У 1986 годзе СССР афіцыйна абвясціў аб тым, што катастрофа на Чарнобыльскай АЭС была выкліканая халатнасцю пэрсаналу.

Хто нарадзіўся 21 жніўня

  • 1906 год: Макар Паслядовіч, беларускі пісьменнік.
  • 1908 год: Міхаіл Ельяшэвіч, фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.
  • 1931 год: Юлія Канэ, беларуская літаратуразнаўца.
  • 1961 год: Вітаўт Чаропка, беларускі пісьменьнік, гісторык.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амэрыканскі мільярдэр, прадпрыемца і сузаснавальнік Google Сяргей Брын, а таксама спрынтэр, трохразовы алімпійскі чэмпіён Усэйн Болт.

21 жніўня ў народным календары

У гэты дзень вернікі шануюць памяць свяціцеля Мірона Крытскага. Ён быў вельмі добрым і нікому не адмаўляў у дапамозе. Расказваюць, што аднойчы ён застаў у сваім гумне вароў і сам дапамог ім узваліць на плечы цяжкія мяшкі са збожжам. Гэта так пасаромела злодзеяў, што з таго моманту яны зараблялі на жыццё толькі сумленнай працай. Таксама існуе паданне, што Мірон быў цудатворцам: калі ў яго горадзе аднойчы здарылася паводка, ён спыніў ваду ў рацэ і перайшоў па ёй, як па сушы а затым зноў дазволіў вадзе бегчы. Свяціцель Мірон пражыў 100 гадоў і мірна спачыў.
У народзе 21 жніўня называюць Ветрагоны, бо звычайна дзмуць моцныя, ужо амаль восеньскія вятры. Лічылася, што прырода сумуе па адыходзячаму лету: "Вятры-ветрагоны пыл пагналі па белу свету, заплакалі па красну лету".
Калі 21 жніўня раніцай былі туманы, гэта прадказвала добры ўраджай у будучым годзе.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі